Вы тут

Наталля Вінаград: здароваму чалавеку хопіць 5-10 секундаў, каб заразіцца індыйскім штамам каранавіруса


Эксперт Сусветнай арганізацыі аховы здароўя па рэагаванні на біялагічныя пагрозы Наталля Вінаград заявіла, што здароваму чалавеку хопіць 5-10 секундаў, каб заразіцца індыйскім штамам каранавіруса.


Эпідэміёлаг падкрэсліла, што гэтага часу дастаткова для таго, каб чалавек падхапіў хваробу ў цяжкай форме. Менавіта «агрэсіўнасць» штама з'яўляецца яго галоўнай небяспекай, бо, як паказваюць лічбы, смяротнасць праз яго не моцна адрозніваецца ад іншых варыянтаў віруса.

Таксама небяспечным штамам могуць заразіцца нават вакцынаваныя або тыя, хто перахварэў раней. Гэта адбываецца таму, што індыйскі варыянт навучыўся «выслізгваць» ад імуннага адказу.

Індыйскі штам каранавіруса дабраўся да Беларусі 23 чэрвеня. У гэты дзень Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што пробы 10 пацыентаў з пацверджаным COVІD-19 мелі набор мутацый, характэрных для гэтага штама.

«Хітрасць» штама

У гутарцы з РІА Навіны дырэктар расійскага НДЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Гамалеі Аляксандр Гінцбург заявіў: індыйскі штам каранавіруса мае «хітрасць». Эксперт паведаміў, што гэты варыянт пры пранікненні ў клеткі становіцца вельмі ўстойлівы да антыцелаў.

— Ён не разбурае клеткі, а распаўсюджваецца, пераходзячы з адной клеткі ў іншую, утвараючы шмат'ядзерныя клеткі, — растлумачыў ён.

Новыя сімптомы

Сімптомы гэтага штама віруса трохі адрозніваюцца. Так, у Індыі назвалі найбольш распаўсюджаныя сімптомы ў тых пацыентаў, хто захварэў гэтым штамам: боль у жываце, млоснасць, ваніты, страта апетыту, страта слыху, болі ў суставах.

Як ратавацца?

Эксперты па ўсім свеце ўсё яшчэ запэўніваюць, што найлепшай засцярогай (нават ад новых мутацый) з'яўляецца вакцына ад каранавіруса.

— Некаторыя вакцыны менш эфектыўныя супраць індыйскага варыянту, аднак у любым выпадку дапамагаюць прадухіліць цяжкае працяканне захворвання і знізіць смяротнасць, — падкрэсліла эксперт СААЗ Марыя ван Керкховэ.

Новы лакдаўн у свеце?

Таксама ў СААЗ лічаць, што сітуацыя з новым штамам з'яўляецца трывожнай і можа прывесці да новага лакдаўну. Распаўсюджванне найноўшага штама «дэльта плюс» вымагае патрэбу ў тэрміновай рэакцыі, у адваротным выпадку давядзецца ўвесці новы лакдаўн. Пра гэта ў эфіры YouTube-канала «Салаўёў Lіve» заявіла афіцыйны прадстаўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) у Расіі Меліта Вуйновіч.

— Вакцынацыя плюс масачны рэжым, таму што вакцыны самой па сабе з «дэльтай» недастаткова. Трэба зараз прыкласці намаганні за кароткі час, інакш — лакдаўн, — заявіла яна.

Прадстаўніца СААЗ падкрэсліла, што сітуацыя са штамам «дэльта плюс» трывожная, вірус набірае хуткасць распаўсюджвання.

— «Дэльта»-штам ахоплівае вельмі шмат клетак, чалавек, які захварэў, можа заразіць больш людзей і значна хутчэй. Мы яшчэ не бачым піка, вірус набірае хуткасць, — падагульніла яна.

Індыйскі штам каранавіруса, які атрымаў найменне «дэльта», выявілі ў Індыі ў кастрычніку мінулага года. За апошнія шэсць месяцаў ён распаўсюдзіўся больш чым на 60 краін. Лічыцца, што ён на 60 % больш заразны. 20 чэрвеня індыйскія ўлады паведамілі пра мутацыі «дэльты», якая атрымала назву «дэльта плюс». Пазней Міністэрства аховы здароўя краіны расказала пра небяспеку гэтага штама. Ён адрозніваецца ад папярэдняга больш высокай хуткасцю распаўсюджвання, здольнасцю мацней пашкоджваць клеткі лёгкіх. Таксама навукоўцы дапусцілі, што новы штам зможа пераадольваць ахову, створаную антыцеламі.

Алена КРАВЕЦ

Загаловак у газеце: Галоўная небяспека індыйскага штама

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.