Вы тут

Экспазіцыю «Цягніка Перамогі» наведала старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава


Гэтаму ўнікальнаму музейнаму праекту трэба абавязкова яшчэ раз пабываць у Беларусі, пераканана спікер верхняй палаты парламента. Нагадаем, што музей на колах зрабіў другі раз прыпынак за гэтае лета ў беларускай сталіцы.


Пасля агляду экспазіцыі Наталля Качанава падзялілася з журналістамі ўражаннямі, якія яна атрымала падчас знаёмства з гэтым унікальным музеем на колах:

— Я шмат разоў сябе вяртала ў думках у падзеі тых гадоў. Ставіла сябе на месца тых людзей — і спрабавала зразумець, якія пачуцці яны пры гэтым адчувалі. І яшчэ, памятаю, мне вельмі хацелася апынуцца ў тым дні, калі скончылася вайна — 9 мая 1945 года. І вось сёння гэты ўнікальны музей вярнуў мяне ў той час і ў тыя падзеі, якія заўсёды былі ў нашым сэрцы, таму што мы выраслі з гэтым. І стрымаць свае эмоцыі ў ім было немагчыма.

Спікер верхняй палаты парламента пераканана ў вялікім выхаваўчым патэнцыяле праекта:

— Гэта тое, што сёння нам трэба — каб мы памяталі, якім коштам была здабытая Перамога, якімі неверагоднымі пакутамі. Памяталі, каб не дапусціць падобнага надалей. Гэта вельмі важна. І я вельмі ўдзячная кіраўніку гэтага праекта, удзячная расійскім сябрам за тое, што сёння гэты цягнік-музей — тут, у нас, на беларускай зямлі. Яшчэ ёсць шмат старонак у гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, якія можна было б паказаць і ўвекавечыць для нашчадкаў. Я нізка кланяюся ўсім, хто прымаў удзел у арганізацыі гэтага праекта — і думаю, што гэтаму цягніку трэба яшчэ раз пабываць тут, у Беларусі, таму што вельмі шмат людзей хацелі б наведаць яго.

Адзначым, што праект «Цягнік Перамогі» рэалізуецца Беларускай чыгункай і ААТ «Расійскія чыгункі» ў рамках Года народнага адзінства і прымеркаваны да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Ён ажыццяўляецца пры падтрымцы Адміністрацыі Прэзідэнта і актыўным садзейнічанні Рэспубліканскага валанцёрскага цэнтра.

Экспазіцыя за 20 дзён знаходжання ў Беларусі ўжо пабывала ў Оршы, Віцебску, Полацку, Гродне, Брэсце, Гомелі і Магілёве. З 11 па 13 чэрвеня яна знаходзілася ў Мінску. Але попыт быў настолькі высокі, што тады вырашылі падоўжыць час дэманстрацыі экспазіцыі «Цягніка Перамогі» яшчэ на два дні. І вось ён зноў зрабіў прыпынак у беларускай сталіцы. Цікавасць да праекта вельмі высокая з боку наведвальнікаў. У гэтым ёсць і вялікае выхаваўчае значэнне, асабліва калі сюды прыводзяць дзяцей. Напрыклад, жыхар сталіцы Яўген Сяроў прыйшоў на ўнікальную перасоўную экспазіцыю разам з 6-гадовым сынам Андрэем і аказаўся

25-тысячным беларускім экскурсантам. Юбілейны наведвальнік атрымаў ад арганізатараў праекта памятныя сертыфікат і падарункі.

Вольга АНУФРЫЕВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.