Вы тут

«Толькі агульнымі намаганнямі можна пераадолець наступствы пандэміі»


Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў узялі ўдзел у глабальным семінары, арганізаваным міжпарламенцкім саюзам і Упраўленнем Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека «Аднаўленне пасля пандэміі COVІD-19 праз прызму правоў чалавека: які ўнёсак парламента?»


Парламентарыі розных краін, а іх удзельнічала каля сотні, абмяняліся перадавым нацыянальным вопытам з пункту погляду заканадаўства і іншай парламенцкай дзейнасці па прасоўванні правоў чалавека ва ўмовах барацьбы з пандэміяй, вызначылі меры, заснаваныя на міжнародных прынцыпах правоў чалавека для барацьбы з пандэміяй, а таксама пазнаёміліся са стратэгіямі аднаўлення пасля COVІD-19.

— Падчас сесій прысутныя, а гэта ўдзельнікі з самых розных краін свету, гаварылі пра тое, што ёсць сур'ёзныя абмежаванні правоў чалавека: лакдаўны, страта работы і сродкаў да існавання, — расказала намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Валянціна Ражанец. — Гаварылі пра тое, што мы просім людзей заставацца дома, але не ўсведамляем, што ёсць тыя, у каго няма дома, — і такая праблема існуе ў некаторых краінах. Казалі пра тое, што як пагроза прысутнічае голад. Выснова, якую можна зрабіць, — толькі агульнымі намаганнямі, ва ўзаемадзеянні можна пераадолець наступствы пандэміі COVІD-19. Трэба дазваляць людзям працаваць, дапамагаць знаходзіць работу. Разам з тым, што аказваецца бясплатная медыцынская дапамога, неабходна раздаваць бясплатнае харчаванне ў тых краінах, дзе найбольш востра стаіць такая праблема.

Досвед Беларусі, дзе не было лакдаўну, з разумнымі абмежаваннямі і магчымасцю атрымліваць медыцынскае абслугоўванне, бясплатную вакцыну, мець работу і зарабляць, аказаўся цікавым для парламентарыяў многіх краін. Падчас пандэміі дэпутаты аператыўна ўнеслі адпаведныя змяненні ў Працоўны кодэкс, якія замацавалі паняцце дыстанцыйнай работы, а таксама іншыя змены.

Алена КРАВЕЦ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».