Вы тут

Хто і што складае «Залатое кола беларускай навукі»


У цэнтры Мінска, у скверы паміж Нацыянальнай акадэміяй навук і Цэнтральнай навуковай бібліятэкай навук імя Якуба Коласа, гэтымі днямі з'явіўся помнік Францыску Скарыне, пяты па ліку ў сталіцы. Ён з'яўляецца часткай архітэктурна-мастацкай кампазіцыі «Залатое кола беларускай навукі» ў праекце «Алеі славы беларускай навукі».


Па прапанове Прэзідыума НАН распрацоўкай праекта займалася архітэктурна-інавацыйнае бюро БНТУ. Ім кіруе Армэн Сяргеевіч Сардараў — дэкан архітэктурнага факультэта БНТУ. Архітэктурна-інавацыйнае бюро займаецца выкананнем навукова-даследчых праектаў, навуковым кіраўніцтвам на аб'ектах гісторыка-культурнай каштоўнасці. У прыватнасці, спецыялістамі бюро распрацаваны праект сквера ў Нясвіжы, праект устаноўкі металічнай копіі самалёта «Іл-2» у музейнай экспазіцыі мемарыяльнага комплексу «Курган Славы», помнік Антонію Тызенгаўзу ў Паставах і шмат чаго іншага.

— Спачатку Акадэмія навук замовіла ў нас праект па добраўпарадкаванні скверу, але не толькі для таго, каб можна было там адпачыць, абмеркаваць нешта на свежым паветры. Вядома, трэба было надаць гэтай рабоце нейкае грамадскае значэнне, і таму было вырашана зрабіць там алею выдатных айчынных вучоных. Назву «Залатое кола беларускай навукі» прапанаваў старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Гусакоў, — падзяліўся з карэспандэнтам «Звязды» Армен Сардараў. — Так нарадзілася ідэя ратонды з помнікамі беларускіх грамадскіх дзеячаў, якія заклалі падмурак беларускай навукі.

Будаванне ратонды пачалося ў 2020 гозде. Гэтая ратонда быццам дапаўняе архітэктуру самой Акадэміі навук, стылізавана пад знешні выгляд галоўнага будынка. Яе калоны зроблены з шэрага граніту.

У «Залатым коле беларускай навукі» запланавана паставіць помнікі (акрамя ўжо гатовага Францыску Скарыне) Кірылу Тураўскаму, Сімяону Полацкаму, Яўхіму Карскаму, Усеваладу Ігнатоўскаму, Яўстафію Тышкевічу і Казіміру Семяновічу. Па словах Армена Сардарава, работу разлічваюсь скончыць гэтым летам. Каля кожнага помніка ўжо зроблены картушы, на якіх знаходзяцца знакамітыя выказванні гэтых навуковых дзеячаў. Побач з Францыскам Скарынам на картушы напісана: «Слова вучыць, выкрывае, выпраўляе і паказвае шлях да праўды!»

Каб зрабіць гэтыя помнікі, запрасілі скульптараў Алену і Аляксея Хараберушаў.

Таксама Армэн Сяргеевіч падзяліўся з газетай «Звязда» меркаванымі планамі НАН на адкрыццё кампазіцыі:

— У цэнтры ратонды стаіць вертыкальная стэла, на якой зроблена капсула часу ў выглядзе зямнога шара. У гэтую капсулу часу павінна быць закладзена пасланне нашчадкам ад беларускіх вучоных нашага часу.

Цікава і тое, што гэта ўжо пяты помнік Францыску Скарыне ў сталіцы. Адзін з помнікаў знаходзіцца ва ўнутраным дворыку Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, другі зрабілі каля Нацыянальнай бібліятэкі, трэці помнік, прысвечаны асветніку, — «Веды — моц», чацвёрты, каменны, стаіць у парку Янкі Купалы.

Наталля ДРАЗДОВА

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».