Вы тут

У «Вялікім камені» абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва Беларусі і Кітая


Ва індустрыяльным парку прайшоў беларуска-кітайскі форум дзелавога, навуковага, медыйнага і культурнага супрацоўніцтва.


Фота: sb.by

Як адзначыў старшыня Беларускага саюза журналістаў (арганізацыя выступіла адным з арганізатараў) Андрэй Крывашэеў, мерапрыемства атрымалася знакавым. Перш за ўсё, форум прайшоў пад знакам 100-годдзя Камуністычнай партыі Кітая, якое адзначалася днямі. Да таго ж адметным было месца правядзення: індустрыяльны парк «Вялікі камень» па праве называюць жамчужынай галоўнага транснацыянальнага праекта счаснасці «Адзін пояс, адзін шлях».

Фота: sb.by

Па словах дэкана факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ Вадзіма Гігіна, кітайская мадэль шмат у чым унікальная. Перш за ўсё з-за сваёй гнуткасці і прадукцыйнага выкарыстання канструктыўнага патэнцыялу грамадства.

Як адзначыў дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Алег Макараў, адзін з феноменаў — адаптыўнасць кітайскай мадэлі сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага развіцця. У гэтым кантэксце адметным з’яўляецца тое, што Беларусь і КНР дасягнулі значнай ступені інтэграцыі, якая прызнана ва ўсім свеце. Дзве краіны вызначылі такі ўзровень узаемадзеяння як жалезнае братэрства.

Фота: sb.by

Як перакананы старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Марзалюк, супрацоўніцтва Беларусі і Кітая вельмі плённае. Гэта датычыцца як эканамічных паказчыкаў, так і гуманітарнага супрацоўніцтва.

Фота: sb.by

На думку намесніка міністра інфармацыі Ігара Бузоўскага, ва ўмовах найвастрэйшай канкурэнцыі і супрацьстаяння на сусветнай арэне Кітай атрымаў цывілізацыйную перамогу. Актыўна адбываецца супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Паднябеснай у медыясферы. Адзін з адметных праектаў — выданне кнігі старшыні КНР Сі Цзіньпіня «Аб дзяржаўным кіраванні» на беларускай мове.

Фота: sb.by

Як заўважыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Беларусі Се Сяаюн, налета будзе адзначацца 30-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Кітаем. За гэты час здзейснена шмат і наперадзе — безліч спраў, бо, як лічыць Се Сяаюн, у краін вялікі патэнцыял супрацоўніцтва.

Мікалай ЛІТВІНАЎ

Загаловак у газеце: Жалезнае братэрства

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.