Вы тут

Жыллёвыя пытанні на асабістым прыёме ў Брагінскім райвыканкаме


Жыллёвыя пытанні часцей за іншыя гучалі на асабістым прыёме, які першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў правёў у Брагінскім райвыканкаме.


Фота: БелТА

Так, шматдзетная сям'я з Маложына Брагінскага раёна ў 2019 годзе праз прыватную арганізацыю пачала будаваць дом. Была выдзелена крэдытная лінія ў Br103 тысяч, на будаўніцтва накіравалі і сямейны капітал. «Абяцалі завяршыць работы ў гэтым годзе, але шмат недаробак, хлява няма. Уклалі столькі грошай, а засяліцца нам з дзецьмі няма магчымасці. Наступяць халады, зіма — куды ісці?» — перажывае шматдзетная маці. Яна сказала, што для завяршэння работ не хапае каля 20 тысяч рублёў. «Пытанне бяру на кантроль, будзем разбірацца», — сказаў Максім Рыжанкоў.

На дрэнную якасць вады паскардзілася жыхарка аграгарадка Буркі. «Сёння ў вобласці рэалізоўваецца праграма па будаўніцтве станцый абезжалезвання. Гэты населены пункт у яе ўключаны. Зараз займаюцца праектна-каштарыснай дакументацыяй», — растлумачыў намеснік старшыні аблвыканкама Андрэй Бараноўскі.

«Тое, што людзі на прыёме ўзнімаюць пытанні стварэння камфортных умоў жыцця, будаўніцтва жылля, гаворыць пра тое, што яны хочуць замацавацца тут, больш сур'ёзна пусціць карані», — лічыць Максім Рыжанкоў.

Гучалі на прыёме і іншыя тэмы.

Пытанне перасячэння дзяржаўнай граніцы агучыў мужчына з Камарына, які з'яўляецца жыхаром Украіны і мае часовую рэгістрацыю на адзін год у гарпасёлку. Ён патлумачыў: ва Украіну яму трэба трапіць, каб вырашыць некаторыя пытанні: з пенсіяй, па сацыяльных аспектах, па дакументах.

Максім Рыжанкоў нагадаў, што з-за пандэміі былі ўстаноўлены абмежаванні: часова прыпынена перасячэнне дзяржграніцы. Аднак у выключных выпадках разавае рашэнне аб пропуску можа быць прынята старшынёй Дзяржпагранкамітэта або ўпаўнаважанай службовай асобай. «Ёсць устаноўлены парадак, які трэба выконваць», — падкрэсліў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.

Загаловак у газеце: «Пытанне ўзялі на кантроль...»

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.