Вы тут

Супергарачае лета ў разгары


Хтосьці не верыць у глабальнае пацяпленне? Хай выходзіць на вуліцу, пастаіць некалькі хвілін на сонейку, упэўнены — паверыць. І калі ў мінулыя гады пацяпленне ў асноўным выяўлялася зімой (зімы як такой не было), то цяпер, пасля нармальнай зімы, наце вам супергарачае лета.


Фота: pixabay.com

Таму ў нас і будзе да канца тыдня (ды і далей) прыпякаць не на жарт. Так, лета ў разгары, а гэта значыць, што высокімі тэмпературамі нікога не здзівіць. Да канца тыдня пры паступленні вельмі цёплага паветра з паўднёвых шырот у нашу краіну прынясе гарачае надвор'е. А пры павышаным фоне атмасфернага ціску верагоднасць ападкаў невялікая, толькі ў суботу ўдзень месцамі па захадзе Брэсцкай вобласці ў няўстойлівым паветры магчымыя кароткачасовыя дажджы, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Ужо сёння нам варта чакаць тэмпературнага максімуму тыдня. Ападкаў не будзе ўвогуле, а паветра прагрэецца да плюс 34 градусаў. У суботу, завяршаючы першую дэкаду ліпеня, прагназуецца пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцамі па захадзе Брэсцкай вобласці магчымы кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе паўднёвы ўмераны. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе плюс 14—20 градусаў, у дзённыя — 28—34 градусаў са знакам плюс.

У нядзелю будзе таксама душна, як і ў суботу, толькі наогул без ападкаў. Вецер чакаецца няўстойлівы слабы да ўмеранага. Тэмпература паветра ўначы — ад плюс 15 цяпла да плюс 20 градусаў, удзень — усё тыя ж 28—34 спякоты.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пачатку наступнага тыдня гарачае надвор'е захаваецца. У няўстойлівай паветранай масе пры развіцці дажджавой воблачнасці чакаюцца лакальныя навальнічныя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 15—22 градусы. Удзень паветра прагрэецца да 28—34 цяпла.

А вось у аўторак і сераду надвор'е будзе наогул дасягаць амаль афрыканскіх тэмператур. У гэтыя дні месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе ўжо плюс 15—22 (!) градусы, днём будзе 28—34 цяпла, у асобных раёнах да плюс 35 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Не проста сярэдзіна лета...

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.