Вы тут

Пазнаёмяцца з артыстамі і атрымаюць асалоду ад музыкі гледачы змогуць у эфіры канала «Культура»


Напярэдадні ХХХ Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску — 2021» канал «Культура» Беларускага радыё правядзе спецыяльную эфірную акцыю, якая пазнаёміць cлухачоў з артыстамі, што прадставяць нашу краіну на дзіцячым і дарослым міжнародных конкурсах выканаўцаў эстраднай песні.


Фота: pixabay.com

У межах праграмы «Канцэртная зала» з 13 да 16 ліпеня прагучаць запісы фінальных адборачных этапаў, на якіх і вызначыліся прадстаўнікі ад Беларусі — Канстанцін Мазуркевіч і Данііл Мышкавец. Акрамя конкурсных нумароў, гледачы ўбачаць выступленні членаў журы і ганаровых гасцей, сярод якіх — народная артыстка Беларусі Анастасія Масквіна, заслужаныя артысты Беларусі Ірына Дарафеева, Алена Ланская, Вікторыя Алешка, арт-група «Беларусы», ансамбль «Верасы».

Праект «Канцэртная зала» выходзіць у эфір а 19-й гадзіне.

Анлайн-вяшчанне даступнае на сайце www.radіokultura.by.

Загаловак у газеце: «Культура» запрашае на канцэрт

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.