Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Зараз самы час адправіцца ў адпачынак ці хоць бы пераехаць жыць за горад, на лецішча. На рабоце ж давядзецца старанна аналізаваць падзеі, якія адбываюцца, але не рабіць непрадуманых дзеянняў, інакш магчымыя праблемы і страты. У чацвер будуць удалымі паездкі і камандзіроўкі. У нядзелю магчымыя складанасці ў адносінах са сваякамі, могуць быць нават канфліктныя сітуацыі.


Фота: pixabay.com

ЦЯЛЕЦ. На гэтым тыдні вы зможаце пачаць рэалізоўваць свае планы і задумы. Але будзьце ўважлівыя: небяспечна як недапрацаваць, так і перапрацаваць. Актыўныя і рашучыя дзеянні ў прафесійнай сферы абяцаюць адкрыць перад вамі новыя гарызонты. Субота — выдатны дзень для стасункаў з сябрамі і сям'ёй, вас чакаюць незабыўныя ўражанні.


БЛІЗНЯТЫ. Гэты тыдзень лепш прысвяціць адпачынку. Старайцеся менш працаваць, часцей гуляць, хадзіць на спатканні, глядзець на захад сонца. Пры гэтым вы зможаце справіцца практычна з усімі справамі, не прыкладваючы да гэтага асаблівых намаганняў. Цяпер актыўны і пазітыўны перыяд, калі спраўджваюцца мары і вы атрымліваеце прыемныя сюрпрызы ад жыцця.


РАК. Падзеі тыдня могуць здацца паўторам пройдзенага, але не варта скарыстоўваць ужо апрабаваныя рэцэпты для вырашэння праблем. Шукайце новыя варыянты. У аўторак можаце многае паспець, калі здолееце сабрацца з раніцы, не адкладваючы пачатак працы. Гэта добры дзень для таго, каб праяўляць ініцыятыву. У канцы тыдня можа надысці доўгачаканы перыяд шанцавання ў працы і ў асабістым жыцці.


ЛЕЎ. Не адкладайце справы на потым, бо можаце з імі выдатна справіцца менавіта на гэтым тыдні. У пятніцу спрыяльна пройдуць зносіны з важнымі і ўплывовымі людзьмі, у тым ліку з начальствам. У пятніцу ж у вас будзе мала шанцаў дамагчыся ад суразмоўцы разумення, асабліва калі ёсць прыстойная розніца ва ўзросце або становішчы. У вольны ад працы час лепш адправіцца на лецішча.


ДЗЕВА. Добры час для пабудовы планаў на будучыню, яны ў далейшым абавязкова ажыццявяцца. Час змяняць погляды на жыццё і пазбаўляцца ад старых стэрэатыпаў. Не бойцеся брацца за доўгатэрміновыя праекты, варта пашырыць кола кантактаў. Сябры могуць дапамагчы ў прасоўванні па службовай лесвіцы. А вось у асабістым жыцці варта быць асцярожнымі з новымі знаёмымі: яны небескарыслівыя.


ШАЛІ. Тыдзень прынясе ўсплёск актыўнасці ў сферы прафесійнай дзейнасці і творчых пошукаў. Усё будзе атрымлівацца выдатна, не губляйце ініцыятыву. У аўторак вам можа дастацца складаная праца, а начальства будзе аж непрыстойна часта мяняць свой пункт гледжання. Пятніца — добры час для спаткання. Адпраўляйцеся за горад на ўсе выхадныя.


СКАРПІЁН. На гэтым тыдні вам спатрэбіцца ўменне расслабляцца і атрымліваць задавальненне. Расстаўце прыярытэты, зразумейце, што каханне — гэта важна, і няхай увесь свет пачакае. Пры гэтым вы паспееце зрабіць важныя справы, арганізаваць патрэбныя сустрэчы і зарабіць шмат грошай. А ўсё таму, што каханне акрыляе і надае энергіі.


СТРАЛЕЦ. Наяўнасць пачуцця меры ва ўсім і добра развітая інтуіцыя дазволяць вам своечасова абысці падводныя камяні. У справах шукайце для сябе карысць і здабывайце неабходныя ўрокі. Рашуча адстойвайце сваю пазіцыю, але не бойцеся змяніць погляды, калі разумееце, што не маеце рацыю. Зараз вы цвяроза глядзіце на жыццё і пазбаўляецеся ад ілюзій. Фартуна ўсміхаецца вам, будзьце мудрыя і, галоўнае, — не спяшайцеся.


КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні вам можа быць складана вырашыцца на імклівы скачок наперад. Пераможаце гэты страх, і адчуеце задавальненне і ўпэўненасць ва ўласных сілах. А гэта будзе значыць, што вы, як заўсёды, на вышыні. Энергія пачне віраваць, вы будзеце здольныя зрабіць адразу тысячу спраў. Аднак неабходна правільна выбраць задачу і паставіць рэальную мэту.


ВАДАЛІЎ. На гэтым тыдні спраў будзе безліч, і, каб справіцца з імі і ўсюды паспець, прыйдзецца папрацаваць. Да таго ж будзеце ўвесь час у цэнтры ўвагі, прыйдзецца гэта ўлічваць, выбіраючы тактыку паводзін. У панядзелак можа з'явіцца жаданне вырашыць усё адным махам, але лепш адэкватна разлічваць свае сілы. У чацвер сцеражыцеся бескарысных сустрэч і пустых размоў.


РЫБЫ. Глядзець на жыццё на гэтым тыдні трэба максімальна прагматычна. Паспрабуйце завяршыць усе сур'ёзныя і неадкладныя справы да чацвярга. Час добра адпачыць. Удалымі будуць падарожжа або проста актыўны адпачынак на прыродзе.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».