Вы тут

«Александрыя прымае сяброў» з ДАІ. Да юбілею адкрылася тэматычнае свята «Дзень адчыненых дарог»


Мерапрыемствы праходзяць на пляцоўцы каля спартыўнага комплекса «Александрыя». Святкаванне пачалося з прамой трансляцыі юбілею ў Мінску і ва ўсіх абласцях Беларусі. Супрацоўнікаў ДАІ з вялікага экрана павіншаваў павіншаваў Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка. Ён адзначыў, што 85 гадоў ДАІ — гэта цэлая вечнасць і пажадаў і далей удасканальваць сваю работу. Ён падзякваў супрацоўнікам за іх грамадзянскую пазіцыю і самааданую працу. Юбіляраў павітаў з міжнароднай касмічнай станцыі беларускі касманаўт Алег Навіцкі. Віншавальныя словы сказаў міністр міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.


Са словамі ўдзячнасці і пажаданнямі плёну ў рабоце выступіў старшыня Магілёўскага аблвыканкаму Леанід Заяц. У якасці падарунку ён уручыў ключы ад новага аўтамабіля, адной з апошніх распрацовак айчыннага аўтапрома.

На пляцоўцы, дзе адзначаецца свята, прысвечанае юбілейнай даце ДАІ, арганізаваная выстава рэтрааўтамабіляў, а таксама сучаснага аўтатранспарту ДАІ. Для дзяцей праходзяць розныя віктарыны і конкурс малюнкаў на асфальце. Дзятве дазволена нават размаляваць белы аўтамабіль ATLAS pro — адной з апошніх распрацовак мадэльнага раду «Джылі», якая яшчэ не паступіла ў продаж.

Свае конкурсы і гульні праводзіць абласное ўправленне МНС. Жадаючыя могуць прымерыць на сябе форму ратавальніка, паказытаць нервы ў палатцы, дзе створана ілюзія задымленага памяшкання, прыняць удзел у забаўляльна-адукацыйных гульнях.

Адным з сімвалічных момантаў стаў флэшмоб, у якім было задзейнічана 50 інспектараў. Сваімі рухамі яны візуалізавалі лічбы і літары — ДАІ, 85 і 6 (шосты рэгіён).
На спартыўнай пляцоўцы працуе дзіцячая лёгкаатлетычная паласа перашкод, праводзяцца спартыўна-забаўляльныя конкурсы. У мерапрыемстве прымаюць удзел актывісты арганізацыі «Патрыёты Беларусі», якія на 15 машынах здзейснілі аўтапрабег з Магілёва да Александрыі пад назвай «Любімую не аддаюць».

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».