Вы тут

У гонар 85-годдзя з дня ўтварэння Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі адбыўся шэраг урачыстых мерапрыемстваў


У гонар 85-годдзя з дня ўтварэння Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі адбыўся шэраг урачыстых мерапрыемстваў. У знакавы дзень удзел у іх у сталіцы прынялі кіраўніцтва міліцэйскага ведамства, асабісты склад Галоўнага ўпраўлення ДАІ, спецпадраздзяленне дарожна-патрульнай службы «Страла», упраўленне Дзяржаўтаінспекцыі галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама, упраўленне ўнутраных спраў аблвыканкамаў, а таксама ветэраны і члены сем'яў загінулых супрацоўнікаў ДАІ.


Першы намеснік міністра ўнутраных спраў — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі генерал-маёр міліцыі Юрый НАЗАРАНКА, вітаючы прысутных, адзначыў:

— Гісторыя склалася так, што 3 ліпеня і Дзень Незалежнасці — якраз дзень утварэння Дзяржаўтаінспекцыі. За 85 гадоў шмат чаго змянілася. Сёння беларуская Дзяржаўтаінспекцыя — гэта сучасная тэхнічна аснашчаная служба. У яе распараджэнні — найноўшыя сродкі па кантролі хуткасці, арганізацыі руху і відэаназірання. Многія навінкі яшчэ тэсціруюцца і ў далейшым будуць уведзены ў работу.

Урачыстыя мерапрыемствы працягнуліся ў Храме-помніку ў гонар Усіх Святых. У крыпце храма адслужылі кароткую ліцію і ўсклалі кветкі да нішы, у якой знаходзіцца капсула з зямлёй з месцаў спачыну супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі, якія загінулі пры выкананні службовага абавязку.

Дар'я ШЛАПАКОВА

Прэв’ю: БелТА

Загаловак у газеце: На варце нашых дарог

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Снежань сёлета чакаецца цяплейшым за звычайны. Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

Снежань сёлета чакаецца цяплейшым за звычайны. Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

«Традыцыйна першы месяц зімы — самы цёмны і пахмурны месяц года». 

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на панядзелак (абнаўляецца)

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на панядзелак (абнаўляецца)

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.

Грамадства

Самы паспяховы сезон! З Аўгустоўскага канала сплылі цеплаходы

Самы паспяховы сезон! З Аўгустоўскага канала сплылі цеплаходы

У некаторыя выходныя цеплаход здзяйсняў па канале дванаццаць рэйсаў.

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на нядзелю

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на нядзелю

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.