Вы тут

Дзе пачуць «Славянскі базар» у радыёэфіры?


Прамыя трансляцыі, інтэрв'ю, рэпартажы, усе падрабязнасці закулісся фестывалю прапануюць сваёй аўдыторыі радыёстанцыі Белтэлерадыёкампаніі, якія адкрыюць свае карпункты ў Віцебску.


Асноўныя падзеі ХХХ Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» будуць шырока асвятляцца ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё. Тут у інфармацыйных выпусках запланаваны аператыўныя ўключэнні з фестывальных пляцовак, пачуем уражанні замежных гасцей і рэпартажы з культурнага форуму. Прыхільнікі яго могуць сачыць за падзеямі таксама і ў афіцыйных акаўнтах Першага нацыянальнага канала: у сацсетках і месенджары Telegram.

Канал «Культура» ў дні фестывалю прадставіць сваім слухачам уключэнні з канцэртных, тэатральных і выставачных зал, рэпартажы з удзелам гасцей і ўдзельнікаў «Славянскага базару». У праекце для дзяцей і падлеткаў «ДНК» адбудуцца эфірныя сустрэчы з прадстаўнікамі і пераможцам дзіцячага конкурсу «Віцебск-2021», удзельнікамі маладзёжнай праграмы.

Радыёстанцыі «Радыус-FM» і «Сталіца» таксама запрапануюць сваёй аўдыторыі рэпартажы, інтэрв'ю з артыстамі, самыя цікавыя навіны і шмат іншага. На дзевяці мовах загучыць ХХХ Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» ў эфіры Міжнароднага радыё «Беларусь». Акцэнт там зробяць на замежных гасцях і ўдзельніках форуму. Спецыяльны праект «Фестывальны калейдаскоп» будзе знаёміць з навінамі і найбольш знакавымі мерапрыемствамі «Славянскага базару». Варта адзначыць, што фестывальны марафон пройдзе і ў эфіры рэгіянальных радыёстанцый Белтэлерадыёкампаніі «Радыё Брэст», «Горад FM», «Радыё Віцебск», «Радыё Гомель», «Гомель+», «Радыё Гродна», «Радыё Магілёў» ва ўсіх абласцях краіны.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».