Вы тут

У дзіцячым лагеры «Шыннік» — успышка інфекцыі


У дзіцячым лагеры «Шыннік», які размяшчаецца пад Бабруйскам, выяўлена рэспіраторная інфекцыя. Міністэрства аховы здароўя паведамляе, што гэта не COVІD-19.


— У сувязі з рэгістрацыяй выпадкаў рэспіраторнай інфекцыі ў дзяцей, якія знаходзяцца ў летнім аздараўленчым лагеры Шыннік (Бабруйск), спецыялісты санітарна-эпідэміялагічнай службы Магілёўскай вобласці праводзяць эпідэміялагічнае расследаванне. Цяпер тут ажыццяўляецца комплекс санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў, накіраваных на прадухіленне заносу і распаўсюджвання рэспіраторных інфекцый. Арганізавана лабараторнае даследаванне клінічнага матэрыялу хворых у мэтах этыялагічнай расшыфроўкі выпадкаў. COVІD-19 выключаны. Праведзена ацэнка ўмоў знаходжання дзяцей, а таксама ўмоў, што спрыяюць узнікненню захворвання, — праінфармавала прэс-служба ведамства.

Пра колькасць хворых дзяцей не паведамляецца. У прэс-службе дадалі, што сітуацыя знаходзіцца на кантролі ў галоўным упраўленні па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама і Міністэрства аховы здароўя.

Алена КРАВЕЦ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?