Вы тут

Сілавікі расказалі аб папярэджанні і расследаванні злачынстваў, звязаных з пратэснай дзейнасцю


У Беларусі працягваецца комплекс мер па зачыстцы ад радыкальна настроеных асоб. Пра гэта паведаміў журналістам намеснік начальніка следчага ўпраўлення КДБ Канстанцін Бычак, інфармуе БелТА.


«Камітэтам дзяржаўнай бяспекі ва ўзаемадзеянні са Следчым камітэтам і іншымі праваахоўнымі органамі працягваецца комплекс мерапрыемстваў па зачыстцы ад радыкальна настроеных асоб. У найбольш актыўных падпісчыкаў дэструктыўных Telegram-каналаў, такіх як ОГСБ, „Буслы ляцяць“, Exomon і іншых, адносна якіх мелася аператыўная інфармацыя аб дачыненні да экстрэмісцкай дзейнасці, праведзеныя вобыскі. Канфіскавана траўматычная зброя, боепрыпасы, наркатычныя сродкі, нацысцкая сімволіка і атрыбутыка», — расказаў Канстанцін Бычак.

Паводле яго слоў, у дачыненні да некаторых асоб здабытыя доказы іх датычнасці да здзяйснення дзеянняў, якія крымінальна караюцца. «Такіх як арганізацыя групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, і ўдзел у іх, а таксама распальванне сацыяльнай варожасці або розні», — адзначыў намеснік начальніка.

Следчым камітэтам працягваецца расследаванне шэрагу крымінальных спраў аб злачынствах, якія ў той ці іншай ступені звязаны з пратэснай дзейнасцю: у тым ліку крымінальныя справы ў дачыненні да членаў пазбаўленага рэгістрацыі грамадскага аб’яднання «Вясна», паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі Уладзімір Шышко.

«У ходзе расследавання названых крымінальных спраў атрымана дакладная інфармацыя аб дачыненні кіраўнікоў і работнікаў шэрагу недзяржаўных арганізацый і аб’яднанняў, а таксама прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі да ценявага руху значных фінансавых сродкаў, у першую чаргу тых, што паступаюць з-за мяжы, нявыплаце падаткаў і фінансаванні рознага роду пратэснай актыўнасці насельніцтва Беларусі. Калі казаць пра гэта больш дэталёва, то мы вядзём гаворку аб дзейнасці па зборы асоб у канкрэтных месцах для здзяйснення групавых супрацьпраўных дзеянняў, аплаце адміністрацыйных спагнанняў, накладзеных за ўдзел у незаконных масавых мерапрыемствах, арганізацыі і правядзенні семінараў па пытаннях супрацьдзеяння праваахоўным органам і іншае», — расказаў Уладзімір Шышко.

Паводле яго слоў, для дадатковай праверкі інфармацыі аб дачыненні да ўказаных незаконных дзеянняў членаў недзяржаўных арганізацый 14–15 ліпеня праведзеныя вобыскі па месцах жыхарства дадзеных грамадзян і размяшчэння офісаў іх арганізацый.

«У ходзе далейшага расследавання крымінальных спраў забраныя падчас ператрусаў прадметы, дакументы і інфармацыя будуць агледжаны і прааналізаваны, па выніках чаго будзе дадзена адпаведная прававая ацэнка. Ужо цяпер можна сказаць, што першапачатковая інфармацыя аб дачыненні шэрагу арганізацый і яе членаў да незаконнай дзейнасці знайшла сваё пацвярджэнне», — адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення.

Як дадалі ў СК, працягваецца расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да Андрэя Аляксандрава. Устаноўлена, што ён займаўся зборам грашовых сродкаў, перададзеных у выглядзе закладак у схованках ад прадстаўнікоў арганізацый BY_help і BYSOL, аплатай штрафаў, паслуг адвакатаў і іншых расходаў асоб, звязаных з іх удзелам у пратэснай дзейнасці, у тым ліку з выкарыстаннем раней перададзеных ім банкаўскіх плацежных карт замежных банкаў. Следствам устаноўлена не менш за 700 фактаў такой аплаты.

«Следствам атрыманыя доказы, што злачынны намер Аляксандрава быў накіраваны на аказанне дапамогі замежным арганізацыям Lіnkіng Medіa (BY_help) і Stіchtіng Belarus Solіdarіty Foundatіon (BYSOL) у правядзенні дзейнасці, накіраванай на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі, а менавіта асноўным нацыянальным інтарэсам краіны ў палітычнай, інфармацыйнай і сацыяльнай сферы», — адзначылі ў ведамстве.

Акрамя таго, устаноўлены сумы налічаных ганарараў грамадзяніну Беларусі Валянціну Жданко як супрацоўніку кампаніі Radіo Free Europe за яго журналісцкую дзейнасць у перыяд з 2017 да 2020 года — яны вар’іраваліся ад $ 2 тыс. да $ 23 тыс. Сумарна за названы перыяд яму было налічана больш за $ 230 тысяч.

Прэв’ю: СК

Загаловак у газеце: Траўматычная зброя, боепрыпасы, наркотыкі...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У вясковай школе арганізавалі музей у гонар загінуўшых байцоў Вялікай Айчынай вайны

У вясковай школе арганізавалі музей у гонар загінуўшых байцоў Вялікай Айчынай вайны

Байцы 174-га стралковага палка загінулі пры вызваленні вёскі Шылін.

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на чацвер

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на чацвер

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.

Грамадства

Вольга Шпілеўская: Журналістыка — гэта маё жыццё!

Вольга Шпілеўская: Журналістыка — гэта маё жыццё!

Журналіст ўзначаліла прадстаўніцтва Міжнароднай тэлерадыёкампаніі «Мір» у нашай краіне.