Вы тут

У Быхаве адкрываецца новая скейт-пляцоўка


Аб гэтым паведаміла карэспандэнту БелТА дырэктар Быхаўскага раённага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Вольга Малашонак.


«Пляцоўка размесціцца на тэрыторыі нашай установы і будзе складацца з шасці базавых для гэтага віду спорту элементаў, розных па вышыні і памерах, — адзначыла Вольга Малашонак. — Ініцыятарамі стварэння такога сучаснага аб'екта сталі юныя быхаўскія райдары, а гарадскія ўлады пайшлі ім насустрач. У перыяд летніх канікул важна, каб дзеці не сядзелі перад экранамі тэлевізараў і смартфонаў, а праводзілі час на вуліцы ў жывых зносінах між сабой і ў здаровай фізічнай актыўнасці».

Аматары катання на роліках і скейтбордах зараз змогуць удасканальваць свае навыкі на рознага роду трамплінах, парэнчах і рознаўзроўневых горках, прызначаных для набору і захавання хуткасці руху. На тэрыторыі фізкультурна-аздараўленчага цэнтра будуць устаноўлены такія фігуры, як бэнк, кікер, фанбокс, кватэрпайп, рэйл і менуалпад.

«Кіраўніцтва райвыканкама нацэлена на тое, каб у кожнай буйной гарадской зоне з'яўляліся спецыялізаваныя спартыўныя пляцоўкі для моладзі, — расказала Вольга Малашонок. — Так, летась у парку 50 гадоў Перамогі мы адкрылі варкаўт-пляцоўку. Сёлета ўстановім абсталяванне для скейтараў. У далейшым парадуем нашых дзяцей яшчэ адным новым спартыўным аб'ектам».

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».