Вы тут

Чым апырскаць памідоры ад фітафторы, калі на іх ужо завязі і кветкі


Фітафтароз — адно з самых падступных захворванняў таматаў. У многіх агароднікаў проста апускаюцца рукі ад адной думкі, што з-за фітафторы можна застацца без ураджаю. Але калі ведаць, як узнікае і развіваецца дадзенае захворванне, яго можна папярэдзіць ці спыніць на пачатковым этапе.


Pixabay.com

Найбольш спрыяльныя ўмовы для развіцця захворвання:

  • павышаная вільготнасць,
  • вялікая розніца паміж дзённай і начной тэмпературамі,
  • дрэнная цыркуляцыя паветра,
  • умерана высокая тэмпература паветра (18–25 °С).

Як праяўляецца:

Фітафтароз таматаў праяўляецца спачатку на лісці і сцёблах у выглядзе шэра-бурых плям рознай формы са светла-зялёнай аблямоўкай. З адваротнага боку лісця — цёмныя ўчасткі, пакрытыя белым налётам, — гэта і ёсць споры фітапатагену. Калі хвароба прагрэсіруе, яна загубіць і плады, незалежна ад ступені іх спеласці. На іх з’явяцца шчыльныя карычневыя плямы рознай формы. Пашкоджаныя фітафторай плады таматаў даволі хутка бурэюць і згніваюць.

Калі з’яўляюцца першыя прыкметы фітафтарозу на асобных таматах, неабходна паабрываць пашкоджаныя лісты і парасткі, а моцна пашкоджаныя кусты выдаліць цалкам. Пасля гэтага можна прыступаць да апрацоўкі раслін, якія засталіся.

Ні ў якім разе не кладзіце хворыя расліны ў кампоставую скрыню, інакш інфекцыя ў будучыні можа распаўсюдзіцца па ўсім участку.

Чым апрацаваць таматы

Прыхільнікі арганічнага земляробства часта выкарыстоўваюць у якасці прафілактыкі біяфунгіцыды на аснове сянной палачкі або глебавага грыба трыхадэрмы. Сярод народных сродкаў самымі папулярнымі з’яўляюцца наступныя:

1. Раствор малочнай сыроваткі з ёдам. Непастэрызаваную сыроватку (1 л) разводзяць вадой (4 л) і дадаюць 15 кропель ёду. Таматы апырскваюць адразу пасля прыгатавання раствору.

2. Настой часнаку з марганцоўкай. Здрабняюць 100 г часнаку (можна выкарыстоўваць цыбуліны, стрэлкі і лісце) і заліваюць 1 шклянкай вады, затым настойваюць на працягу сутак. Пасля гэтага масу працэджваюць, дадаюць 1 г марганцоўкі і разводзяць у 10 л вады. Атрыманым растворам апырскваюць расліны кожныя 10–15 дзён. У сярэднім на кожны куст выкарыстоўваюць па 0,5 л.

3. Настой куркумы. 10 г парашку куркумы і 2 г молатага чорнага перцу заліваюць 200 мл гарэлкі, настойваюць суткі. Разводзяць 50 мл настою ў 5 л вады, дадаўшы да раствору 500 мл непастэрызаванай сыроваткі.

4. Драўняны попел. Попелам апудрываюць міжраддзі таматаў праз тыдзень пасля высадкі расады ў грунт або цяпліцу. Калі плады пачнуць завязвацца, апудрыванне паўтараюць.

5. Адвар хвашчу. 100 г сухога (або 150 г свежага) хвашчу дадаюць у 1 л вады і кіпяцяць на слабым агні на працягу 30 хвілін. Пасля чаго адвар разводзяць у 5 л вады, астуджаюць да пакаёвай тэмпературы і апырскваюць расліны кожныя 10–14 дзён.

Каб засцерагчы культуры ад фітафтарозу, біяпрэпараты і народныя сродкі варта ўжываць не тады, калі на раслінах з’явіліся прыкметы захворвання, а загадзя. Першы раз таматы апырскваюць у пачатку бутанізацыі, а другі — праз 10–14 сутак.

Але што рабіць, калі вы ўжо заўважылі першыя прыкметы захворвання? На дапамогу прыйдуць прафесійныя сродкі, якія не толькі прадухіляюць, але і эфектыўна знішчаюць фітапатагены, доўгі час абараняючы расліны падчас вегетацыі.

Як папярэдзіць з’яўленне фітафторы

Фітафтароз, як і любую іншую хваробу, лягчэй папярэдзіць, чым лячыць. Разгледзім асноўныя правілы догляду за таматамі, якія значна зніжаюць рызыку ўзнікнення хваробы.

1. Выбірайце для вырошчвання сарты і гібрыды таматаў, адносна ўстойлівыя да фітафтарозу.

2. Выконвайце севазварот.

3. Рэгулюйце кіслотнасць глебы (яна павінна быць у межах 6-7 pH).

4. Апрацоўвайце цяпліцу восенню і вясной, напярэдадні высадкі расады.

5. Дэзынфікуйце інструменты, калкі і матэрыял для падвязвання таматаў.

6. Не высаджвайце побач бульбу і таматы.

7. Праводзьце прафілактычныя апрацоўкі таматаў, бульбы і іншых паслёнавых.

8. Не загушчайце пасадкі.

9. Абрывайце ніжнія лісты, якія датыкаюцца да глебы.

10. Рэгулярна праветрывайце цяпліцу, не дапускайце застою паветра.

11. Не ўносьце залішнюю колькасць азотных угнаенняў, аддавайце перавагу фосфарна-калійным (асабліва ў другой палове лета).

12. Мульчыруйце зямлю на градках з таматамі.

13. Палівайце кусты толькі пад корань, пажадана ў першай палове дня.

14. Своечасова выдаляйце пустазелле.

15. Пасля збору ўраджаю старанна прыбірайце ўсе раслінныя рэшткі, паколькі яны часцей за ўсё служаць крыніцай інфекцыі.

Старайцеся ствараць і падтрымліваць у цяпліцах аптымальныя ўмовы для раслін. На працягу ўсяго сезона ўважліва аглядайце лісце таматаў, каб не прапусціць першыя прыкметы захворвання.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».