Вы тут

ДПК: Афіцыйнай рэакцыі ад Літвы наконт інцыдэнту з іракскімі мігрантамі няма


Літва ніяк афіцыйна не адрэагавала на інцыдэнт з іракскімі бежанцамі, паведаміў БелТА афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Антон Бычкоўскі.


Фота: ДПК.

«Афіцыйнай рэакцыі ад літоўскіх калег наконт інцыдэнту з пераходам беларускай граніцы іракскімі мігрантамі 18 ліпеня не паступала. У цэлым узаемадзеянне з Літвой па гэтых пытаннях складана назваць канструктыўным», — адзначыў ён.

Як паведамлялася раней, непасрэдна паблізу ад літоўскай граніцы беларускія пагранічнікі затрымалі тры групы незаконных мігрантаў, якія перайшлі граніцу з боку Літвы. Так, раніцай 18 ліпеня ваеннаслужачыя заставы «Геранёны» Лідскага пагранатрада выявілі групу з 14 грамадзян Ірака. На наступны дзень на гэтым жа ўчастку выяўлены яшчэ 7 змораных замежных грамадзян, якія прадставіліся грамадзянамі Ірака, а ў населеным пункце Клявіца яшчэ 5 чалавек — цяжарная жанчына ў шокавым стане, для якой неадкладна была выклікана хуткая дапамога, два мужчыны і двое дзяцей.

«Затрыманыя расказалі, што ў Літве знаходзіліся ў лагеры для бежанцаў. Паводле слоў грамадзян Ірака, супрацоўнікі Службы аховы дзяржаўнай граніцы пры МУС Літвы выклікалі іх на допыт і прымушалі даваць паказанні аб подкупе беларускіх пагранічнікаў за дапамогу ў парушэнні граніцы. Пры гэтым затрыманых не кармілі, не давалі піць, а „гутарка“ суправаджалася ўдарамі тэлескапічнай дубінкай, пра што сведчаць сінякі на розных частках цела замежных грамадзян. Адразу пасля допыту, як растлумачылі іракцы, праваахоўнікі прывезлі іх да дзяржаўнай граніцы і пад пагрозай прымянення зброі прымусілі пайсці на тэрыторыю Беларусі», — адзначылі ў ДПК.

Адзін з затрыманых на ўчастку пагранічнага паста «Клявіца» Смаргонскай пагранічнай групы таксама заявіў, што ўсе пяцёра з’яўляюцца грамадзянамі Ірака. На тэрыторыі Літвы яны былі спынены ўзброенымі людзьмі ў камуфліраванай форме. Парушальнікі аддалі ім свае пашпарты, але тыя не сталі правяраць дакументы, а парвалі і выкінулі іх. Затым грамадзян Ірака з прымяненнем фізічнага насілля выдварылі з тэрыторыі Літвы ў Беларусь.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».