Вы тут

Больш за 50 тысяч беларускіх жанчын паставілі свае подпісы пад зваротам БСЖ да жаночых арганізацый свету супраць увядзення санкцый у дачыненні да Беларусі


Члены пярвічнай арганізацыі Беларускага саюза жанчын Савета Рэспублікі паставілі свае подпісы пад зваротам арганізацыі ў абарону справядлівых адносін да беларускага народа.


Фота БелТА

Беларускі саюз жанчын з трывогай і абурэннем успрымае няспынны палітычны і эканамічны ціск на Беларусь. Жанчыны як ніхто іншы разумеюць, чым могуць абярнуцца рознага кшталту санкцыі супраць нашай краіны. Яны ў першую чаргу пацягнуць зніжэнне дабрабыту людзей, кожнага з грамадзян нашай краіны.

— Каб дагадзіць геапалітычным інтарэсам, не зважаючы на міжнароднае права, нас, нашы сем’і спрабуюць заціснуць у эканамічныя ціскі, тым самым гвалтоўна ўкараняючы іншы шлях развіцця, — гаворыцца ў звароце. — Больш за 25 гадоў таму мы абралі курс на пабудову суверэннай Беларусі як сацыяльна арыентаванай справядлівай дзяржавы, дзе галоўная каштоўнасць — інтарэсы людзей. Такі выбар пацверджаны большасцю беларусаў і ў 2020 годзе на выбарах кіраўніка дзяржавы. Мы патрабуем пачуць голас нас, жанчын, якія жывуць у Беларусі і штодзённа сваёй працай развіваюць сваю краіну. Наш праўдзівы голас — гэта голас нашых дзяцей, чыю будучыню мы гатовыя адстойваць і абараняць. Пачуйце голас розуму! Пачуйце голас сумлення! У вас таксама ёсць сем’і і дзеці. Мы не просім ласкі. Мы проста хочам спакойна жыць і працаваць у сваёй краіне пад сваім сцягам і па сваіх законах. Любыя спробы ціску на Беларусь бесперспектыўныя. Яны яшчэ больш аб’ядноўваюць нас і робяць нас толькі мацнейшымі. Мы выстаім. Сваёй працай, нашай гісторыяй, міралюбівай і адкрытай палітыкай мы заслужылі права жыць у міры, павазе і добрасуседстве. Звяртаемся да ўсіх жаночых арганізацый свету і просім аддаць голас у падтрымку справядлівых адносін да беларускага народа, бо тое, што сёння спрабуюць зрабіць з нашай краінай, заўтра можа закрануць і вас.

Беларускія жанчыны звярнуліся да жанчын свету, да сусветнай супольнасці па падтрымку мірных памкненняў беларусаў.

Зварот беларускіх жанчын будзе накіраваны ў Арганізацыю Аб’яднаных Нацый.

Як паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты беларускага парламента, свае подпісы пад заклікам паставілі і члены пярвічнай арганізацыі БСЖ Сакратарыята Савета Рэспублікі.

Загаловак у газеце: Галоўная каштоўнасць — інтарэсы людзей.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?