Тэматычную акцыю для работнікаў аграпрамысловага комплексу 20 ліпеня распачала на Гомельшчыне абласная арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа і абласная прафсаюзная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.
Аб гэтым паведаміла старшыня рэгіянальнай арганізацыі БТЧК, член Савета Рэспублікі Ала СМАЛЯК.
Паводле яе слоў, валанцёры і супрацоўнікі Чырвонага Крыжа адправяцца да працаўнікоў палёў. Камбайнерам нагадаюць правілы паводзін у гарачае надвор'е, навучаць аказваць першую дапамогу пры цеплавых ударах і ў іншых сітуацыях, раздадуць тэматычныя ўлёткі і ваду.
— Акцыя будзе праходзіць па ўсёй вобласці. Першыя да яе далучыліся дзевяць раёнаў — Гомельскі, Буда-Кашалёўскі, Жыткавіцкі, Жлобінскі, Калінкавіцкі, Мазырскі, Рэчыцкі, Светлагорскі і Чачэрскі. Вельмі важна аб'яднаць усе намаганні, каб уборачная кампанія прайшла бяспечна, — прыводзіць БелТА словы сенатара.
Яна дадала, што акцыя стане адным з крокаў рэагавання БТЧК на высокія тэмпературы ў рэгіёне. Валанцёры Чырвонага Крыжа ўжо правялі больш за сотню прафілактычных мерапрыемстваў, падчас якіх падзяліліся ведамі і навыкамі, як ратавацца пры спякоце, як пазбегнуць цеплавых удараў і г. д. Таксама ў месцах збору вялікай колькасці людзей валанцёры адкрываюць пункты аказання першай дапамогі, дзе дапамагаюць тым, каму гэта неабходна.
Фота: Яўген ПЯСЕЦКІ
Надпісы кшталту «тут быў...» на сценах з’яўляліся яшчэ ў Сярэднявеччы.
Хто мае права на вяртанне грошай, а хто — заплаціць цалкам.
Артыстка з чароўным голасам сёлета прадставіць Беларусь на конкурсе эстраднай песні «Віцебск—2022».
Выхаванне дзяцей — не самая простая задача. Капрызы, істэрыкі — гэта толькі частка праблем, з якімі сутыкаюцца сучасныя бацькі.