Вы тут

​Кацярына СЕРАФІНОВІЧ: Бумеранг з метадамі фашысцкіх карнікаў


Літва запусціла бумеранг, ужыўшы для вырашэння наспелага канфлікту метады фашысцкіх карнікаў. Такім меркаваннем падзялілася член Савета Рэспублікі Кацярына Серафіновіч.


Фота БелТА

— Літва ў роспачы. Не гатовая была краіна-суседка да наплыву мігрантаў. І да гэтага тут не асабліва цырымоніліся з бежанцамі — пабудавалі для іх палатачны лагер і па ўжо існуючай традыцыі пачалі вінаваціць ва ўсіх сваіх бедах Беларусь. Гэта, маўляў, беларускія ўлады і пагранічная служба вінаватыя ў літоўскіх праблемах, гэта яны не затрымліваюць мігрантаў, якія імкнуцца трапіць у Еўропу, якая, дарэчы, абяцала ім дапамогу і іншыя выгоды. А Беларусь ва ўмовах санкцыйнага ціску павінна забяспечваць бяспеку літоўскіх граніц за свой кошт? — прыводзіць меркаванне сенатара БелТА. — І мігрантаў вінаваціць няма за што: яны бягуць са спустошаных грамадзянскімі войнамі краін, ад голаду, беспрацоўя, бягуць з надзеяй на дапамогу і з марай на лепшае жыццё для сваіх дзяцей. На жаль, даводзіцца канстатаваць: Літва не справілася з сітуацыяй нават як перавалачны пункт для далейшага правядзення мігрантаў у краіны Еўропы. І тое вырашэнне наспелай праблемы, якое літоўцы прадэманстравалі ўсяму свету, беспрэцэдэнтнае па сваім цынізме.

Кацярына Серафіновіч нагадала, што амаль тры дзясяткі іракскіх нелегалаў (дзяцей, жанчын, сярод іх цяжарная) збівалі, не давалі ежы і вады, а ў выніку прывезлі на граніцу і прымусілі бегчы на беларускі бок, страляючы ўслед.

— Удумаемся: XXІ стагоддзе, апісаная сітуацыя адбываецца ў краіне, якая пафасна называе сябе еўрапейскай! Як такое магчыма?! Ёсць у тым, што адбываецца адно «але». Яно заключаецца ў менталітэце арабскага народа. Ва ўсходнім свеце беражліва ставяцца да сваіх жанчын, іх абарона — справа гонару мужчын. Пралічыліся літоўскія ўлады: адна справа — гадамі ствараць інфашум вакол Беларусі з нагоды АЭС, выдаваць фэйкі з розных прычын, іншая — страляць у мусульманскіх жанчын, іх дзяцей. Ёсць такі выраз: калі вы не верыце ў бумеранг, значыць, ён яшчэ да вас не даляцеў. Літва запусціла гэты бумеранг, ужыўшы для вырашэння наспелага канфлікту метады фашысцкіх карнікаў. Або ёсць мова дыпламатыі — Беларусь, нягледзячы на ўсе ціскі звонку, застаецца міралюбнай і адкрытай краінай, — падкрэсліла сенатар.

Паводле яе слоў, іракскіх мігрантаў, збітых і запалоханых, у Беларусі прынялі, забяспечылі ўсім неабходным, уключаючы медыцынскую дапамогу цяжарнай жанчыне.

— Краіна, якую абвінавачваюць у адсутнасці дэмакратычных правоў і свабод, дэманструе свету клопат пра людзей незалежна ад іх нацыянальнасці і веравызнання. Краіна, якая гучна крычыць аб сваёй дэмакратычнасці, распраўляецца з гэтымі людзьмі жорстка і беспрынцыпова... Праўда, цяпер маўчыць пра тое, чаму стаў магчымы такі інцыдэнт. Зразумела, Літва ў адчаі, аднак гэта не падстава вырашаць канфлікт з дапамогай нацысцкіх метадаў. Мабыць, літоўскія ўлады лічаць па-іншаму, — рэзюмавала Кацярына Серафіновіч.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».