Вы тут

Тэлеканалы і радыёстанцыі Белтэлерадыёкампаніі выдзеляць балельшчыкам 250 гадзін эфірнага часу


З 23 ліпеня да 8 жніўня сталіца Японіі прымае ХХХІІ летнія Алімпійскія гульні. Тэлеканалы і радыёстанцыі Белтэлерадыёкампаніі выдзеляць балельшчыкам 250 гадзін эфірнага часу са спартыўнымі спаборніцтвамі і штодзённым дайджэстам Алімпіяды.


Урачыстую цырымонію адкрыцця на Нацыянальным Алімпійскім стадыёне ў Токіа, якая сёлета пройдзе ў рэжыме строгіх абмежаванняў, убачым 23 ліпеня на «Беларусь 1» і «Беларусь 5» у 14:00. Спартыўны канал таксама арганізуе паўторны паказ мерапрыемства і ў вячэрнім эфіры ў 22:30. Выступленні спартсменаў на міжнародным спаборніцтве з улікам розніцы ў часе будуць трансліравацца на вышэйзгаданых каналах і на «Беларусь 5. Інтэрнэт» раніцай і днём. А ў вячэрнім эфіры «Беларусь 5» дасць магчымасць дадаткова праглядзець найбольш знакавыя спаборніцтвы ў розных дысцыплінах. З графікам трансляцый зможаце азнаёміцца на афіцыйным сайце www.tvr.by ў тэматычным раздзеле.

Акрамя таго, штодня адсочваць падзеі Алімпіяды-2020 аўдыторыя зможа ў інфармацыйных выпусках Агенцтва тэленавін на «Беларусь 1». А спартыўны тэлеканал гэтымі днямі запрапануе балельшчыкам найбольш поўную інфармацыйную карціну, дзе будуць і пазнавальныя сюжэты, і рэпартажы з «закулісся», і прамыя ўключэнні са спартыўных арэн. А цырымонія закрыцця планетарнага спартыўнага форуму плануецца 8 жніўня таксама ў эфіры «Беларусь 1» і «Беларусь 5» у 14:00.

Размову пра вялікі спорт, поспехі беларускіх спартсменаў на Алімпіядзе будуць весці і ў радыёэфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё. Сачыце за праграмамі «Раніца з Беларускім радыё», «Радыёблог», «Такі дзень», тэматычнымі выпускамі спецпраекта «Беларусь спартыўная» і дзённікамі Алімпіяды на працягу дня. Радыёстанцыі «Сталіца», «Радыус- FM» і Міжнароднае радыё «Беларусь» таксама не пакінуць без увагі актуальную тэму. Знойдзе адлюстраванне Алімпіяда і ў эфіры рэгіянальных радыёстанцый. Уключайце і падтрымлівайце любімых спартсменаў!

Алена ДРАПКО

Фота БелТА

Загаловак у газеце: Інфармацыйная палітра Алімпійскіх гульняў

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».