Вы тут

Новы рэзідэнт «Вялікага каменя» зоймецца распрацоўкамі ў вобласці штучнага інтэлекту


У «Вялікім камені» зарэгістраваны новы рэзідэнт — ТАА «Кітайска-Беларуская Еўразійская Інавацыйная Акадэмія марской тэхналогіі» (КНР), паведамляе сайт індустрыяльнага парку.


Кампанія будзе праводзіць навуковыя даследаванні ў галіне складаных сістэм і развіцця штучнага інтэлекту, распрацоўку беспілотнай аўтаномнай тэхналогіі кіравання. У ходзе рэалізацыі праекта плануецца супрацоўніцтва з Аб’яднаным інстытутам праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Беларускім дзяржаўным універсітэтам.

Фота: industrialpark.by

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень» — асаблівая эканамічная зона з адмысловым прававым рэжымам, размешчаная ў 25 км ад Мінска. Прыярытэтныя для парку напрамкі — машынабудаванне, электроніка і тэлекамунікацыі, біятэхналогіі, фармацэўтыка, новыя матэрыялы, лагістыка, электронная камерцыя, захоўванне і апрацоўка вялікіх аб’ёмаў дадзеных.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.