Вы тут

У Камянецкім раёне згарэла 3 га пшаніцы


Інфармацыя аб пажары ў полі непадалёк ад вёскі Сосны паступіла 25 ліпеня каля 16.10, паведамілі ў Брэсцкім абласным упраўленні МНС.


Агонь знішчыў 3 га пшаніцы на корані, яшчэ 17 га і комплекс будынкаў малочна-таварнай фермы ўдалося выратаваць.

Некалькімі гадзінамі раней у той жа дзень супрацоўнікам МНС паведамілі, што каля вёскі Лясок Камянецкага раёна загарэўся прэс-падборшчык. Агонь яго знішчыў, а таксама 250 кв.м іржышча.

У здарэннях ніхто не пацярпеў. Прычыны пажараў высвятляюцца.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.