Вы тут

Лукашэнка: Нам супакойвацца ні ў якім разе нельга


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з генеральным пракурорам Андреем Шведам. На парадку дня – актуальныя пытанні абароны правапардаку ў краіне. Галоўным пытаннем кіраўнік дзяржавы назваў дадатковыя меры па ўмацаванні ролі пракуратуры Беларусі ў забеспячэнні законнасці правапарадку. «Я не стану нагадваць пра тое, якое месца пракуратура займае і павінна займаць у нашай дзяржаве. Скажу шчыра, я больш на вас, Андрэй Іванавіч, разлічваю, што за час вашай працы пракуратура зойме годнае месца ў сістэме органаў улады», – сказаў Прэзідэнт.


«Гэтая тэма не проста павінна гучаць»

Кіраўнік дзяржавы і генеральны пракурор таксама абмеркавалі раследаванне генацыду супраць савецкіх людзей на тэрыторыі Беларусі, супраць беларусаў. «Гэтая тэма не проста павінна гучаць. Наша пакаленне павінна паказаць, што адбывалася ў сярэдзіне мінулага стагоддзя ў гады Вялікай айчыннай вайны. Зразумела, што замоўчвалі, было шмат палітыкі. Але загінулі мільёны людзей і ў гэтых мільёнаў людзей жывыя сваякі. І яны хочуць ведаць праўду», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, увесь свет павінен ведаць, што адбывалася. Асабліва ў гэтай сітуацыі, падчас гібрыднай вайны, якую яны супраць нас развязалі.

«Яны як былі нацыстамі, так і засталіся, толькі зусім іншыя формы. Нягоднікі, агідныя людзі. На прыкладзе Літвы відаць, яны нас душаць і патрабуюць ад нас, каб на апошнім уздыху, вобразна кажучы, мы іх абаранялі. Таму нам супакойвацца ні ў якім разе нельга», – канстатаваў беларускі лідар. Аляксандр Лукашэнка падзякаваў усім, хто працуе над гэтай тэмай.

«Наш абавязак абараніць гэтых людзей»

Прэзідэнт пацікавіўся пытаннямі барацьбы са злачыннасцю, асабліва ў інтэрнеце. «Людзі павінны вуха востра трымаць. Не трэба весціся на рознага кшталту прапановы. Асабліва людзі старэйшага пакалення. Хай бы гэтая моладзь, якая ходзіць і не адрываецца ад тэлефона. Але старэйшае пакаленне, куды вы лезеце, навошта вы ведзяцеся на прапановы махляроў, даеце свае зберажэнні. Наш абавязак – абараніць гэтых людзей», – канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

Таксама Аляксандр Лукашэнка спытаў, што яшчэ насцярожвае пракуратуру. «Якая сітуацыя праз год пасля гэтых ачумелых, якія бліцкрыг хацелі зрабіць у мінулым годзе? Вашы ўражанні ў гэтым плане», – спытаў ён.

Прэзідэнт пацікавіўся, як ідзе работа над шэрагам крымінальных спраў і па пытаннях, якія знаходзяцца на кантролі ў кіраўніка дзяржавы.

Андрэй Швед далажыў, што крымінагенная абстаноўка ў краіне знаходзіцца пад кантролем праваахоўных органаў. «Варта адзначыць шэраг станоўчых тэндэнцый. У першым паўгоддзі адбылося зніжэнне забойстваў на 5 %, разбояў на 6 %, цяжкіх цялесных пашкоджанняў на 11 %, згвалтаванняў на 20 % стала менш. Ды і ў цэлым, пацярпелых ад злачынных замахаў у першым паўгоддзі стала менш у параўнанні з папярэднім перыядам мінулага года стала менш на 14 %», – расказаў ён.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».