Вы тут

Ёміста і яскрава


Упершыню ў нашай краіне праводзіцца Рэспубліканскі конкурс сацыяльнай рэкламы «Пазнай Беларусь», мэта якога — папулярызацыя ўнутранага турызму. Арганізатарам з’яўляецца Нацыянальнае агенцтва па турызме пры падтрымцы Міністэрства спорту і турызму, Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры і Міністэрства адукацыі.


Конкурс «Пазнай Беларусь» праводзіцца ў трох намінацыях. Удзельнікам катэгорыі «слоган» трэба прапанаваць ёмісты, яскравы, эмацыянальны выраз, які характарызуе Беларусь. Журы будзе звяртаць увагу на лаканічнасць: выраз павінен складацца з двух-сямі слоў — так ён будзе больш запамінальны. Для тых, хто бачыць Беларусь у вобразах і захапляецца яе краявідамі, вылучана намінацыя «Плакат». Яшчэ адна намінацыя — «Відэаролік», удзельнікам якой трэба зняць міні-фільм пра Беларусь і паказаць краіну з яе асаблівасцямі, цікавымі людзьмі, прыгожымі мясцінамі. Арганізатары папярэджваюць, што важна вытрымаць хронаметраж. Зняць відэаролікі можна ў двух фарматах: тэлевізійным — 30 секунд, пашыраным — не больш за дзве хвіліны. Аб’яднаныя погляды на родную краіну ад кожнага ўдзельніка конкурсу складуць цэлую карціну Беларусі, непаўторную і цікавую для ўсіх, лічаць стваральнікі конкурсу.

Да ўдзелу запрашаюцца грамадзяне ўсіх узростаў, прафесій і заняткаў. Работы на беларускай і рускай мовах (замежная мова таксама можа выкарыстоўвацца, але пры ўмове, што тэкст адпавядае па змесце і афармленні інфармацыі на адной з дзяржаўных моў) трэба дасылаць на электронную пошту іnfo@belarustourіsm.by з пазнакай «#ПознайБеларусь». Да 1 верасня прымаюцца заяўкі і ствараецца журы з дасведчаных спецыялістаў. Затым з 6 да 24 верасня будзе праводзіцца аналіз і ацэнка конкурсных работ, пачнецца падвядзенне вынікаў.

27 верасня лаўрэаты і дыпламанты рэспубліканскага конкурсу сацыяльнай рэкламы «Пазнай Беларусь» стануць вядомыя публіцы і ва ўрачыстай атмасферы атрымаюць прызы.

Яўгенія ШЫЦЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».