Вы тут

Захад-2021. Наперадзе — адказны час


Расійска-беларускае вучэнне «Захад-2021» пройдзе на палігонах дзвюх краін з 10 да 16 верасня. Тэма манеўраў — «Прымяненне груповак войскаў (сіл) у інтарэсах забеспячэння ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы».


Фота: vayar.mil.by

У нашу краіну ўжо прыбываюць эшалоны з расійскімі вайскоўцамі, а таксама тэхнікай. У прыватнасці, на чыгуначную станцыю «Лясная» ў Баранавіцкім раёне былі дастаўлены падраздзяленні тэхнічнага і тылавога забеспячэння. «Прыемна, што нас так цёпла сустрэлі нашы беларускія браты, — лічыць падпалкоўнік расійскай арміі Аляксей Сталяроў. — Наперадзе ў нас па-сапраўднаму насычаная работа. Упэўнены, што ўдзел у маючым адбыцца вучэнні дазволіць абодвум бакам атрымаць каштоўны вопыт».

— Прыехалі з добрым настроем, дабраліся на працягу сутак, праблем у ходзе пераезду не было, — расказвае намеснік камандзіра адной з вайсковых часцей Расійскай Федэрацыі Сяргей Каброў. — Сустрэлі нас з аркестрам, нам вельмі прыемна. Была аказана дапамога ў арганізацыі разгрузкі нашай тэхнікі. Я рады, што прыбыў на беларускую зямлю са сваім асабовым складам. Наша падраздзяленне рэгулярна ўдзельнічае ў буйных стратэгічных вучэннях»

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.