Вы тут

Алімпійскі дзённік. Чакаем вынікаў


Калі верыць прыкмеце, што за чорнай паласой заўсёды ідзе белая, то вынікі беларускіх спартсменаў на Алімпійскіх гульнях у Токіа хутка павінны нас уразіць. Сёння, на жаль, такога сказаць нельга. Алімпіяда — не толькі перамогі і гераічныя гісторыі, гэта яшчэ і крыўды, няўдачы і жорсткі ўплыў абставін. Але не варта забываць словы Томаса Баха на цырымоніі адкрыцця — «настаў час надзей». Надзея цяпер вельмі патрэбная беларусам.


Фота БелТА

Бокс. Самы вопытны беларускі баксёр Віталь Бандарэнка (75 кг), які ішоў да Алімпійскіх гульняў 25 гадоў. 35-гадовы беларус уступіў у першым паядынку. Яго сапернікам стаў малады амерыканец Трой Акслі. Па рашэнні суддзяў амерыканец перамог — 5:0.

«Я падстройваўся пад яго, але ён быў хутчэйшы. І ў нейкіх момантах ён так мяне абыгрываў, што я нават не чакаў. Я вельмі рады, што трапіў на Алімпійскія гульні, і не толькі я, а ўсе мае блізкія, мае трэнеры. Так склалася, што я не прайшоў далей па турнірнай сетцы», — прыводзіць словы Віталя прэс-служба Нацыянальнага алімпійскага камітэта.

Аляксандр Радзівонаў (69 кг) у 1,16 алімпійскага турніру ўступіў брытанцу Пэту Макормаку. Уладзіслаў Смяглікоў (81 кг) у першым паядынку з сапернікам з Самоа Ато Леаў Пладзіцкі-Фаагалі перамог. Настуным сапернікам беларуса 30 ліпеня стане новазеландскі спартсмен Давід Нюка. Разам з ім далей па турнірнай сетцы ідзе і Дзмітрый Асанаў.

Стральба. Марыя Мартынава і Юрый Шчарбацэвіч выступілі ў кваліфікацыі каманднага міксту ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі на 10 метраў.
У суме спартсмены набралі 622,6 бала і не прайшлі ў фінал спаборніцтваў.

«Сапернікі тут вельмі моцныя. Свой вынік я ацэньваю як здавальняючы: паказала свае балы, на якія была гатовая і якія не паказвала ў Беларусі апошнім часам. Таму я задаволеная, засмучацца няма чаго», — падзялілася Марыя Мартынава з прэс-службай НАК Беларусі.

Конны спорт. Беларускі прадстаўнік коннага спорту (трохбор’е) Аляксандр Фаміноў не выступіць на Гульнях у Токіа з прычыны захворвання ў яго каня. Як паведамілі ў федэрацыі гэтага віду спорту, японскія ветэрынары дыягнаставалі ў каня Марціні сур’ёзнае захворванне (пакуль не ўдакладняецца, якое). Прынята рашэнне не заяўляцца на афіцыйныя спаборніцтвы. Такім чынам, 30 ліпеня ў беларускай камандзе барацьбу ў конным трохбор’і пачне Аляксандр Зелянко на кані Карла-Грандэ.

План на 28 ліпеня. У сераду выступленні на Алімпійскіх гульнях працягнуць стралкі, плыўцы, веласіпедысты на шашы, прадстаўнікі паруснага спорту. Сваё выступленне ў змешаным разрадзе пачнуць тэнісісты Арына Сабаленка і Ягор Герасімаў, якія скончылі выступаць у адзіночным разрадзе. А Ілья Івашка працягне выступленне ў адзіночным разрадзе.

Валерыя СЦЯЦКО

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».