Вы тут

Алімпійскі дзённік. Экзамен ад удачы


Алімпійскія гульні — гэта не толькі каласальнае нервовае напружанне для спартсменаў і іх трэнераў, але і хваляванне аматараў. У тых, хто падтрымлівае беларускіх спартсменаў, яно хутка будзе зашкальваць. На шосты дзень Гульняў у беларусаў няма ніводнага медаля. Магчыма, для іх Фартуна падрыхтавала свае выпрабаванні.


Фота: НАК Беларусі.

Лёгкая атлетыка. Дар'я Барысевіч, якая павінна была выступаць у забегу на 1500 метраў, не выступіць ў Токіа. Спартсменка паведаміла пра гэта ўжо ў Алімпійскай вёсцы. «На апошнім зборы атрымала непрыемную траўму Ахілава сухажылля. Ніколі раней не было такіх сур'ёзных пашкоджанняў. Разлічвалі, што паспею аднавіцца, знізілі нагрузку на занятках, але бегчы нельга. Мяне чакае двухмесячнае аднаўленне. Крыўдна, але гэты шлях трэба прайсці», — прыводзіць словы Дар'і Прэсс-служба Нацыянальнага алімпійскага камітэта.

Тэніс. Беларускія тэнісісты развітваюцца з Токіа. Арына Сабаленка і Ягор Герасімаў спыніліся ў другім крузе адзіночнага разраду. Ілья Івашка дайшоў да трэцяга круга, але там яго спыніў японец Кія Нісікоры. «У нейкі момант у мяне проста перасталі рухацца ногі. Да гэтага два матчы былі зацяжныя, што адыграла сваю ролю. Ну і сапернік загуляў лепш, чым да гэтага», — сказаў Ілья ў каментарыі БелТА.

У парным разрадзе Ілья Івашка і Ягор Герасімаў скончылі сваё выступленне ў першым раўндзе. У турніры змяшаных пар Арына Сабаленка і Ілья Івашка не выступяць, беларусам не хапіла балаў у рэйтынгу.

Стральба з лука. Ганна Марусава паспяхова стартавала ў індывідуальным алімпійскім турніры. У 1/32 фіналу беларуска перамагла вядомую нямецкую лучніцу Лізу Унрух — 6:4, а ў 1/16 фіналу была мацнейшая за японку Азусы Ямаучы — 6:0. 29 ліпеня выступленні ў парным разрадзе пачнуць Карына Казлоўская і Карына Дзёмінская.

Акадэмічнае веславанне. Дзмітрый Фурман і Сяргей Валадзько не прабіліся ў медальны заезд мужчынскіх двоек парных. Спартсмены занялі ў сваім паўфінальным заездзе 5-е месца з вынікам 6 хв. 30,66 сек. Яны працягнуць спаборнічаць у фінале В, дзе будуць разыграны месцы з 7-га да 12-га.

План на 29 ліпеня. У чацвер працягнуць выступленне плыўцы, стралкі, баксёры, прадстаўнікі паруснага спорту. Пачнуцца выступленні па дзюдо. Першы сярод беларусаў на татамі выйдзе Мікіта Свірыд — прыклад таго, што на дзецях вялікіх людзей прырода не заўсёды адпачывае. Яго бацька — галоўны трэнер нацыянальнай зборнай, у мінулым — удзельнік дзвюх Алімпіяд, трохразовы чэмпіён Еўропы і шматразовы прызёр чэмпіянатаў свету па самба. Да Алімпійскіх гульняў у Токіа Мікіта ішоў, як і кожны спартсмен, усё жыццё, але самыя напружаныя выдаліся апошнія тры гады. Як расказваў сам Мікіта на сваёй старонцы ў «Інстаграм», адбор на Алімпіяду пачаўся ў ліпені 2018 года. Для пападання на Гульні трэба было ўваходзіць у топ-18 сусветнага рэйтынгу. Пераход у дарослы спорт, шматлікія траўмы толькі ўскладнялі гэты і так нялёгкі шлях. Але ён змог. Няхай і ў Токіа зможа.

І ўсе беларусы змогуць.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.