Вы тут

Віцябляніна затрымалі з 400 г макавай саломкі — распачата крымінальная справа


Праваахоўнікі затрымалі жыхара Віцебска, у якога выявілі 400 г макавай саломкі і шпрыцы для ін’екцыі, паведамілі ва УУС Віцебскага аблвыканкама.


Фота: УУС Віцебскага аблвыканкама.

Паводле аператыўнай інфармацыі, якая паступіла супрацоўнікам міліцыі, раней судзімы за незаконны абарот наркотыкаў віцяблянін зноў заняўся крыміналам. Раніцай 27 ліпеня ён адправіўся на АЗС для таго, каб купіць растваральнік, які патрэбен для прыгатавання наркатычнага зелля. Падазроны быў затрыманы праваахоўнікамі. У ходзе агляду ў яго было выяўлена рэчыва расліннага паходжання.

Эксперты ўстанавілі, што дадзенае рэчыва з’яўляецца макавай саломкай. Агульная маса канфіскаванага склала 400 г. Як распавёў віцяблянін, нарказмяшчальныя расліны ён уначы сабраў на дачных участках у прыгарадзе абласнога цэнтра.

Таксама ў мужчыны былі выяўленыя шпрыцы для ін’екцый і неабходныя прыстасаванні для атрымання з макавай саломкі небяспечнага наркатычнага рэчыва — опіуму. Падазраваны затрыманы. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа па ч.1 арт.328 КК.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.