Вы тут

Атрад юных пчаляроў у Мсціслаўскім раёне сабраў першы ўраджай мёду


Профільны атрад юных пчаляроў у Мсціслаўскім раёне сабраў першы ўраджай таварнага кветкавага мёду. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на загадчыка Мсціслаўскім вучэбна-метадычнай кабінетам Алесю Трубянкову.


«Атрад створаны ўпершыню і дзейнічае на базе ДУА „Падсолтаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — сярэдняя школа“, — адзначыла Алеся Трубянкова. — У ім задзейнічаны навучэнцы 9-10 класаў, якія на працягу навучальнага года асвойвалі праграму прафесійнай падрыхтоўкі па спецыяльнасці „пчаляр“. Дзеці спасцігалі азы гэтай галіны сельскай гаспадаркі, майстравалі рамкі для вулляў і шылі ахоўныя касцюмы пчаляроў. З надыходам лета юныя пчаляры ў складзе профільнага атрада актыўна ўключыліся ў працу па догляду за пчалінымі сем’ямі, фармаванню адводаў і своечасовай адпампоўцы мёду».

Эксплуатацыя школьнага пчальніка дазволіла атрымаць ужо больш за 150 кг таварнага кветкавага мёду. Сваю першую прадукцыю навучэнцы Падсолтаўскай КПК прадставяць 7-8 жніўня на дэгустацыі-продажы ў Мсціславе падчас правядзення рыцарскага фестывалю. Яны абсталююць падворак пчаляроў з імправізаванымі вуллямі і іншым маляўнічым тэматычным афармленнем.

«Праграма прафесійнай падрыхтоўкі пчаляроў разлічана на 2 гады, — удакладніла загадчык вучэбна-метадычным кабінетам. — Па яе завяршэнні навучэнцаў чакаюць экзамены, прысваенне адпаведнага разраду і выдача пацвярджаючых дакументаў аб атрыманні спецыяльнасці».

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.