Вы тут

Шэсць тактычных напрамкаў — Лукашэнка расказаў аб спробах расхістаць беларускае грамадства


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сабраў актыў мясцовай вертыкалі для правядзення сустрэчы па актуальных пытаннях грамадска-палітычнага становішча, перадае БелТА.


«Я мяркую, што такія кароткія, але вельмі важныя сустрэчы павінны стаць нашай традыцыяй. Гэта не толькі інфармаванне людзей, якія прыехалі з месцаў, але і пэўны дух, які павінен гуртаваць вертыкаль улады, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Наша сустрэча прадыктавана неабходнасцю зверыць гадзіны, вызначыць далейшую стратэгію працы ў новых для нас умовах. Перш за ўсё эканамічных».

Паводле слоў Прэзідэнта, калі з пандэміяй, якая паўтара гады таму ўвяла ў шок ўсё насельніцтва Зямлі, у Беларусі ўжо навучыліся жыць, то да чарговага санкцыйнага вэрхалу краіна толькі пачынае прыстасоўвацца. «І на сваім вопыце добра ведаем, што любыя абмежаванні — гэта шанец для раскрыцця ўнутраных рэзерваў. Пэўныя крокі ўжо зроблены», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.


Лукашэнка: галоўная мэта заходніх санкцый — пакінуць беларусаў без пенсій і зарплат

«З такім размахам абмежавальных мер мы яшчэ не сутыкаліся, хоць мы гэта не драматызуем. Так, Захад разумее стратнасць санкцыйнай тактыкі для самога сябе. Таму і ўводзіць санкцыі паэтапна — пакетна. Яны нібы намацваюць нашы болевыя кропкі. Б’юць перш за ўсё па экспартных галінах беларускай эканомікі: нафтахімія, машынабудаванне, калійная галіна і іншае. Але галоўная мэта — пакінуць народ без пенсій, зарплат, дапамог, адукацыі, медыцынскага абслугоўвання і выклікаць незадаволенасць беларусаў», — звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.


Шэсць тактычных напрамкаў — Лукашэнка расказаў аб спробах расхістаць беларускае грамадства

Прэзідэнт адзначыў, што беларуская дзяржава аказалася мацнейшай за тэхналогіі каляровых рэвалюцый. Беларусы выстаялі, зведаўшы на сабе ўздзеянне яе некалькіх этапаў. «І хачу, каб вы разумелі: усё, што мы прайшлі, — гэта не спантанныя атакі, а паслядоўная і скаардынаваная палітыка Захаду. Спробы расхістаць грамадства, дэзарыентаваць людзей прадаўжаюцца і будуць прадаўжацца на ўсіх тактычных напрамках», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Першы напрамак. Ваенныя пагрозы

«Наша краіна, з’яўляючыся сувязным звяном паміж Захадам і Усходам, трапіла ў эпіцэнтр цывілізацыйнага процістаяння. Мы не згушчаем фарбы, а канстатуем факт: уздоўж нашых граніц метадычна нарошчваецца наступальная ваенная інфраструктура НАТА», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Акрамя разгорнутых ва Усходняй Еўропе шматнацыянальных сіл у Польшчы паблізу Беларусі фарміруецца новае злучэнне — 18-я механізаваная дывізія. На ўзбраенне гэтай дывізіі паступяць амерыканскія танкі «Абрамс» самай сучаснай камплектацыі. Два батальёны будуць стаяць літаральна за 20 км ад Брэста, звярнуў увагу Прэзідэнт.

«Так, выбудаваная за гады незалежнасці сістэма бяспекі і забеспячэння абараназдольнасці, паслядоўная міралюбівая палітыка, міжнародныя дамоўленасці ствараюць нам зачын для адбіцця ваенных пагроз», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Другі напрамак. Знешнепалітычны націск

«Спробы дыскрэдытацыі нашай краіны на міжнароднай арэне не спыняюцца са жніўня мінулага года. Мы назіраем серыю бессэнсоўных дэманстратыўных дэмаршаў, асабліва па перыметры граніц», — канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт лічыць, што наступным крокам можа стаць націск на партнёраў Беларусі. «У гэтых умовах нам важна заставацца надзейным, паслядоўным і прадказальным суб’ектам міжнародных адносін, няўхільна выконваць дамоўленасці з дружалюбнымі краінамі», — падкрэсліў ён.

Трэці напрамак. Спробы знішчыць эканоміку праз санкцыі

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што з такім размахам абмежавальных мер Беларусь яшчэ не сутыкалася, хоць і не драматызуе сітуацыю. Прычым Захад разумее ўшчэрбнасць санкцыйнай тактыкі для самога сябе, таму ўводзіць санкцыі паэтапна.

«Яны нібыта намацваюць нашы слабыя месцы. Б’юць перш за ўсё па экспартных галінах беларускай эканомікі: нафтахімія, машынабудаванне, калійная галіна і іншае. Але галоўная мэта — пакінуць народ без пенсій, зарплат, дапамог, адукацыі, медыцынскага абслугоўвання і выклікаць незадаволенасць беларусаў», — звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Чацвёрты напрамак. Падрыў знутры

«Пачалі, ведаеце калі і з чаго. Дайшлі да змоў, перайшлі да спроб тэрактаў, пагроз мініравання. Гэта звёны аднаго ланцуга і далёка не ўвесь іх арсенал. Як паказваюць выкрытыя факты, усе гэтыя дзеянні не маюць рэальнай сацыяльнай асновы. Мадэратары знаходзяцца за мяжой. Гэта нашы збеглыя і іх замежныя куратары», — адзначыў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што яны працуюць на адну мэту — стварыць ілюзію раздраю ў грамадстве, трымаць людзей у пастаянным напружанні, сфарміраваць вобраз ворага з тых, хто сёння ім процістаіць у барацьбе за беларускія каштоўнасці і сацыяльна арыентаваны палітычны курс.

Пяты напрамак. Інфармацыйныя атакі

«Сёння ўжо ўсе павінны разумець, з якой канкрэтнай мэтай па ўсёй краіне ствараліся ангажыраваныя інфармацыйныя рэсурсы: сайты, Telegram-каналы, відэаблогі, групы ў сацыяльных сетках, мэсэнджары. Уся Беларусь была ахутана гэтай сеткай», — канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

«Завяршаецца сістэмная работа па навядзенні парадку ў інфармацыйным полі. Тут важна разумець: мы змагаемся не з іншадумствам або рознымі меркаваннямі. Барані бог. Пад гэту марку выразаць розныя пункты гледжання — усё, прападзём, загіне краіна. Проста свабода слова, якую мы абараняем канстытуцыйна, сёння перарасла ў экстрэмісцкую дзейнасць. І супраць гэтага мы будзем змагацца жорстка і рашуча. Мы не адступім», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Ён звярнуў увагу: «Адна гісторыя — крытыкаваць уладу. І мы заўсёды ўспрымалі крытыку адэкватна. Не тое каб ужо вельмі любілі, хто любіць крытыку. Напэўна, ніхто. Але адэкватна ўспрымаць трэба. Іншая — заклікаць да бунту і крывавых распраў з тымі, хто не падтрымлівае гэтыя так званыя рэвалюцыйныя, бандыцкія настроі. Нагнятаць атмасферу страху і недаверу праз сфабрыкаваныя „злівы“, кібератакі і доступ да асабістых даных. Гэтага не будзе».

Шосты напрамак. Мяккая сіла

«Выяўлена дакладная заканамернасць: рост колькасці некамерцыйных арганізацый — гэта маркер падрыхтоўкі каляровых рэвалюцый. Пад выглядам дабрачыннасці, сацыяльна значных праектаў яны адпрацоўваюць чужы палітычны заказ. Так было і ў нас», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Розных недзяржаўных фондаў, прыватных устаноў, нібыта праваабарончых арганізацый у Беларусі было паўтары тысячы. У выніку праведзеных мерапрыемстваў выдзелена 185 дэструктыўных структур, якія ўяўляюць патэнцыяльную пагрозу нацыянальнай бяспецы, у тым ліку прадстаўніцтва замежнай некамерцыйнай арганізацыі, 71 рэспубліканскае і мясцовае грамадскае аб’яднанне, 113 устаноў. Гэта вялікія лічбы, адзначыў Прэзідэнт.

«За кожнай структурай стаяць дзясяткі і сотні актывістаў, тысячы людзей, якія трапілі пад іх уплыў. Фактычна быў створаны легальны рэсурс для дэструктыўнай дзейнасці замежных каардынатараў, якія падбіралі і трэніравалі кадры», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Грошы якраз ішлі праз гэтыя фонды і іншыя некамерцыйныя структуры. Каб мабілізаваць людзей на пратэсты, шэраг НКА тыражаваў фэйкі, заклікаў да акцый непадпарадкавання, абучаў радыкальна настроеных грамадзян навыкам барацьбы з супрацоўнікамі праваахоўных органаў, складаў чорныя спісы людзей, адданых краіне. «Каб вы разумелі, гэта дзейнасць не абмежавалася б інфармацыйнай прапагандай і пагрозамі ў адрас прыхільнікаў улады. Гэтыя людзі ў любы момант былі гатовы перайсці ад слоў да справы», — звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, асобныя камерцыйныя арганізацыі актыўна асядлалі тактыку НКА. Прэзідэнт падкрэсліў: меры былі прыняты адэкватныя і ёсць вынік.

Лукашэнка: ніколі на ўзроўні прэзідэнтаў пытанне аб размяшчэнні расійскіх баз у Беларусі не абмяркоўвалася

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што на Захадзе чарговы раз занепакоіліся беларуска-расійскімі вучэннямі, якія пройдуць у верасні.

«Прынамсі смешна гэта ўсё чуць. Колькі вучэнняў яны правялі каля нашых граніц? Яны нас крытыкуюць: вось Лукашэнка хоча размясціць расійскія базы на тэрыторыі Беларусі. Слухайце, мы ж не перажываем наконт таго, што яны стварылі кучу гэтых баз у Еўропе. Іх жа мора там, чаго вы нам прад’яўляеце прэтэнзіі? — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Ніколі на ўзроўні прэзідэнтаў пытанне аб размяшчэнні расійскіх баз у Беларусі не абмяркоўвалася. Перш за ўсё таму, што ў гэтым няма ніякай неабходнасці пры сучасных узбраеннях».

Разам з тым Аляксандр Лукашэнка заявіў: «Калі трэба будзе для бяспекі Саюзнай дзяржавы, якую мы будуем, для бяспекі Беларусі і Расіі размясціць тут усе ўзброеныя сілы з усімі відамі ўзбраенняў — яны будуць тут размешчаны неадкладна. Цяпер у гэтым няма ніякай неабходнасці, у нас дастаткова моцныя, з’яднаныя, кампактныя Узброеныя Сілы. Не лічачы „тэрытарыялаў“, мы можам у патрэбны момант у кароткі прамежак часу 500 тысяч чалавек паставіць пад ружжо, а гэта ўжо сіла. Калі будзе мала, сюды будуць уведзены ўсе Узброеныя Сілы Расійскай Федэрацыі. Такога ніколі не будзе. Але калі трэба, мы раздумваць не будзем».

«Яшчэ раз паўтараю: у гэтым сёння няма абсалютна ніякай неабходнасці. У востры перыяд у жніўні мінулага года, калісьці нехта вагаўся, нехта здрадзіў, нехта пад плінтус залез, у некага ў мазгах кіпела, я не ўвёў ніякія ўзброеныя сілы, ні з Расіі, ні з Украіны, ні з іншых краін. Мы з гэтай бядой справіліся самі. Вось мая пазіцыя», — рэзюмаваў беларускі лідар.


Лукашэнка: Захад раздражнёны тым, што беларусы аказаліся мацнейшымі за тэхналогіі каляровых рэвалюцый

Прэзідэнт звярнуў увагу, што сёння Беларусь трымае ўдар ва ўсіх сферах жыцця: палітычнай, дыпламатычнай, інфармацыйнай, грамадскай, на ўзроўні ваенных пагроз, у сферы гістарычнай палітыкі. «Нехта вельмі хоча, каб беларусы назаўсёды страцілі сваю ідэнтычнасць і завяршылі шлях як нацыя, растварыліся ў глабальным свеце. Па розных прычынах. Адны заходнія партнёры шукаюць у нас „свае“ гістарычныя тэрыторыі. Іншыя бачаць плацдарм для новага кідка на ўсход», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Але пры любых інтарэсах знешніх ігракоў развязаная імі бітва — гэта бітва за каштоўнасці, заявіў Аляксандр Лукашэнка. «Нашы каштоўнасці не ўпісваюцца ў сістэму глабалісцкага светаўладкавання, таму што супярэчаць і перашкаджаюць мэтам тых, хто ў гэтай сістэме мае намер дамінаваць. У адрозненне ад нас, беларусаў, як і большасці народаў свету. Бо што не падабаецца на самай справе, я нават сказаў бы, раздражняе, — тое, што беларусы з’яўляюцца захавальнікамі міру, хрысціянскіх традыцый і, скажам адкрыта, здаровага кансерватызму. Што мы з’яўляемся ўзорам міжнацыянальнага, міжканфесійнага і сацыяльнага адзінства — усяго таго, што робіць нас, як і любую іншую дзяржаву, суверэннымі, незалежнымі. І асабліва іх раздражняе тое, што мы аказаліся мацнейшымі за тэхналогіі так званых каляровых рэвалюцый», — упэўнены Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што беларусы выстаялі, зведаўшы на сабе ўздзеянне сямі або нават васьмі этапаў каляровай рэвалюцыі. «Усё, што мы прайшлі, — гэта не спантанныя атакі, а паслядоўная і скаардынаваная палітыка Захаду», — звярнуў ён увагу.

У той жа час Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што такім чынам Беларусь аказала пэўную паслугу аўтарам гэтых тэхналогій. «Цяпер, выпрабаваўшы гэта на прыкладзе Беларусі, яны дапрацуюць свае канцэпцыі, тэорыі і практыкі. Яны зразумелі, што пры пэўных умовах, напрыклад як у Беларусі, іх план не спрацоўвае. Значыць, трэба нешта дабаўляць», — растлумачыў прэзідэнт.


Уздоўж граніц Беларусі нарошчваецца наступальная ваенная інфраструктура НАТА — Лукашэнка

«Наша краіна, будучы сувязным звяном паміж Захадам і Усходам, трапіла ў эпіцэнтр цывілізацыйнага процістаяння. Мы не згушчаем фарбы, а канстатуем факт: уздоўж нашых граніц метадычна нарошчваецца наступальная ваенная інфраструктура НАТА», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, акрамя разгорнутых ва Усходняй Еўропе шматнацыянальных сіл у Польшчы паблізу Беларусі фарміруецца новае злучэнне — 18-я механізаваная дывізія. На ўзбраенне гэтай дывізіі паступяць амерыканскія танкі «Абрамс» самай сучаснай камплектацыі. Два батальёны будуць стаяць літаральна за 20 км ад Брэста. «Як бачыце, нічога не мяняецца. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны іх так нічаму і не навучыў. Яны забылі, што такое Брэсцкая крэпасць», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

«Так, выбудаваная за гады незалежнасці сістэма бяспекі і забеспячэння абараназдольнасці, паслядоўная міралюбная палітыка, міжнародныя дамоўленасці ствараюць нам зачын для адбіцця ваенных пагроз. Расія і многія іншыя краіны зацікаўлены ў моцнай Беларусі. Таму што ў гэтым сіла самой Расіі. Дэстабілізацыя ў цэнтры Еўропы адназначна будзе заразнай, выкліча ланцуговую рэакцыю распаўсюджвання і на Усход, і на Захад, і на Поўдзень», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што для ўрэгулявання крызісу ва Украіне былі прыкладзены тытанічныя намаганні сусветных лідараў. Перагаворы ішлі ў Мінску. «А калі раптам шугане тут у нас, на тэрыторыі Беларусі? Мы павінны разумець, што калі самі апусцім рукі, то і абараніць нас ніхто не зможа», — звярнуў ён увагу.


Лукашэнка аб праекце новай Канстытуцыі: «Гэта канцэпт будучыні Беларусі»

Гаворачы аб забеспячэнні бяспекі і парадку на сучасным этапе, беларускі лідар звярнуў увагу, што трэба актыўна тлумачыць насельніцтву заканадаўчыя змяненні, якія прымаюцца. Асабліва гэта важна цяпер, калі вядзецца работа над праектам новай Канстытуцыі, упэўнены Прэзідэнт.

«Змяненні, якія прапануюцца ў Асноўныя закон, — гэта канцэпт будучыні Беларусі. Будучыні, якая абмяркоўвалася на дыялогавых пляцоўках, у грамадскіх аб’яднаннях, працоўных і навучальных калектывах. Усе, хто хацеў прыняць у гэтым абмеркаванні ўдзел, былі пачуты», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што для прыняцця Канстытуцыі трэба правесці рэферэндум, і ёе павінен прайсці на ўзорным узроўні. «Цяпер вельмі шмат спрабуць стварыць розных фэйкаў на гэтай глебе. Яшчэ раз падкрэсліваю: мы прынялі, абмяркоўваючы на Усебеларускім народным сходзе, рашэнне, што рэферэндум павінен прайсці не пазней за люты будучага года. Так і будзе», — падкрэсліў беларускі лідар.


Лукашэнка назваў галоўныя вектары і прынцыпы ў развіцці Беларусі і рабоце органаў улады

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка абазначыў асноўныя вектары і прынцыпы ў рабоце органаў улады ў справе далейшага развіцця краіны. Гэта ў тым ліку забеспячэнне бяспекі і парадку, устойлівая стваральная праца. 

Адзін з вектараў — забеспячэнне бяспекі і парадку. Тут кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу на такіх аспектах, як узмацненне дысцыпліны, мабілізацыя і сабранасць, забеспячэнне інфармацыйнай бяспекі, кадравая дысцыпліна, арганізацыя тэрытарыяльнай абароны.

Аляксандр Лукашэнка закрануў і тэму работы над праектам новай Канстытуцыі, назваўшы прапануемыя ў Асноўны закон змяненні канцэптам будучыні Беларусі. Ключавым Аляксандр Лукашэнка назваў прынцып не нашкодзіць дзяржаве. У ліку іншых — заахвочванне стваральнай ініцыятывы, прынцып зваротнай сувязі, законнасці і ўзаемнай павагі.

Яшчэ адзін вектар — гэта ўстойлівая стваральная праца. У гэтым плане Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ключавыя рашэнні, прынятыя Усебеларускім народным сходам, застаюцца ў прыярытэце, нягледзячы ні на якія знешнія абставіны. «Якія б цяжкасці ні стваралі санкцыі, для нас гэта падстава нарасціць унутраныя рэзервы, удасканальваць сістэму кіравання, працаваць з інвестарамі і кожны дзень дабаўляць», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Ён акцэнтаваў увагу і на пытаннях рэгіянальнага развіцця, харчовай бяспекі, вакцынацыі і барацьбы з пандэміяй.

Аляксандр Лукашэнка таксама нагадаў, што бягучы год у Беларусі аб’яўлены Годам народнага адзінства, і 17 верасня краіна ўпершыню адзначыць новае дзяржаўнае свята — Дзень народнага адзінства.


Лукашэнка назваў спробы дыскрэдытаваць Беларусь бессэнсоўнымі дэманстратыўнымі дэмаршамі

«Спробы дыскрэдытацыі нашай краіны на міжнароднай арэне не спыняюцца са жніўня мінулага года. Мы назіраем серыю бессэнсоўных дэманстратыўных дэмаршаў, асабліва па перыметры граніц», — канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, апагеем абсурду стала закрыццё паветранай прасторы пасля рэагавання беларускімі ўладамі на тэрарыстычную пагрозу ў небе. «Каму горш зрабілі? Толькі сабе. Палітычная падтрымка „збеглых“, як бачым, ні да чаго не прывяла і звялася да іх бясконцых гастролей у духу „Байдэн нам дапаможа“. Кажуць, пячэнькамі нейкімі пачаставаў», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт лічыць, што наступным крокам можа стаць націск на партнёраў Беларусі. «У гэтых умовах нам важна заставацца надзейным, паслядоўным і прадказальным суб’ектам міжнародных адносін, няўхільна выконваць дамоўленасці з дружалюбнымі краінамі», — падкрэсліў ён.


Лукашэнка: свабода слова ў Беларусі перарасла ў экстрэмісцкую дзейнасць

«Сёння ўжо ўсе павінны разумець, з якой канкрэтнай мэтай па ўсёй краіне ствараліся ангажыраваныя інфармацыйныя рэсурсы: сайты, Telegram-каналы, відэаблогі, групы ў сацыяльных сетках, мэсэнджары. Уся Беларусь была ахутана гэтай сеткай», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён звярнуў увагу, што быў сфарміраваны цэлы пояс медыяпарталаў, арыентаваных на канкрэтныя населеныя пункты і цэлыя тэрыторыі. Акрамя Мінска і абласных цэнтраў, асабліва гэта характэрна для палескага рэгіёна, дзе арудавалі як мінімум тры буйныя парталы. Толькі ў гэтым годзе ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў уключаны больш за сто інтэрнэт-рэсурсаў.

«Завяршаецца сістэмная работа па навядзенні парадку ў інфармацыйным полі. Тут важна разумець: мы змагаемся не з іншадумствам або рознымі меркаваннямі. Барані бог. Пад гэту марку выразаць розныя пункты гледжання — усё, прападзём, загіне краіна. Проста свабода слова, якую мы абараняем канстытуцыйна, сёння перарасла ў экстрэмісцкую дзейнасць. І супраць гэтага мы будзем змагацца жорстка і рашуча. Мы не адступім», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Ён звярнуў увагу: «Адна гісторыя — крытыкаваць уладу. І мы заўсёды ўспрымалі крытыку адэкватна. Не тое каб ужо вельмі любілі (хто любіць крытыку, напэўна, ніхто). Але адэкватна ўспрымаць трэба. Іншая — заклікаць да бунту і крывавых распраў з тымі, хто не падтрымлівае гэтыя так званыя рэвалюцыйныя, бандыцкія настроі. Нагнятаць атмасферу страху і недаверу праз сфабрыкаваныя злівы, кібератакі і доступ да асабістых даных. Гэтага не будзе».

Аляксандр Лукашэнка таксама выказаўся аб спробах падарваць сітуацыю знутры. «Пачалі ведаеце калі і з чаго. Дайшлі да змоў, перайшлі да спроб тэрактаў, пагроз мініравання. Гэта звёны аднаго ланцуга і далёка не ўвесь іх арсенал. Як паказваюць выкрытыя факты, усе гэтыя дзеянні не маюць рэальнай сацыяльнай асновы. Мадэратары знаходзяцца за мяжой. Гэта нашы збеглыя і іх замежныя куратары», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт падкрэсліў, што яны працуюць на адну мэту — стварыць ілюзію раздраю ў грамадстве, трымаць людзей у пастаянным напружанні, сфарміраваць вобраз ворага з тых, хто сёння ім процістаіць у барацьбе за беларускія каштоўнасці і сацыяльна арыентаваны палітычны курс.


Лукашэнка: неабходна паскорыцца з уборкай ураджаю

«Звяртаю ўвагу на харчовую бяспеку. У гэтым годзе мы са спазненнем правялі пасяўную кампанію — па ўмовах надвор’я. Цяпер асноўная задача — вырасціць і захаваць ураджай. Анамальная гарачыня і ліўні ўнеслі свае карэктывы. Каб не страціць хлеб, неабходна паскорыцца з уборкай ураджаю. Цяпер кожны кілаграм збожжа будзе літаральна на вагу золата», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што сусветныя цэны на прадукты харчавання лавінападобна растуць. «Дрэнна, але для нас гэта шанц прадаць сваю прадукцыю вельмі дорага», — сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў і важнасць своечасова разлічвацца з працаўнікамі.


«Нельга дапускаць вакууму» — Лукашэнка паставіў задачу мясцовым чыноўнікам актыўней працаваць са СМІ

Кіраўнік дзяржавы назваў забеспячэнне інфармацыйнай бяспекі важным аспектам комплексу мер па забеспячэнні бяспекі і парадку. «Кожны старшыня выканкама павінен мець добрае ўяўленне аб інфармацыйнай карце свайго раёна або горада. Якія СМІ і рэсурсы дзейнічаюць, якую рэдакцыйную палітыку яны праводзяць, якой падтрымкай насельніцтва карыстаюцца, — паставіў задачу Прэзідэнт. — Намеснік старшыні, які курыруе пытанні ідэалогіі і інфармацыі, павінен у твар ведаць усіх журналістаў, якія пражываюць і працуюць у рэгіёне, блогераў, адміністратараў тэлеграм-каналаў і чатаў, працаваць з імі асабіста. Усё павінна быць не проста пад кантролем, а рабіцца з вашага дазволу».

«Нельга дапускаць інфармацыйнага вакууму. Аб гэтым гаварылася неаднаразова», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Цэнтральныя СМІ, паводле яго слоў, працуюць ўжо на якасна новым узроўні і аблвыканкамам i райвыканкамам трэба падцягвацца хаця б да ўзроўню Мінскай вобласці, дзе паспяхова развіваецца абласны медыяхолдынг.

«На жаль, роля рэгіянальнай прэсы на месцах незаслужана заніжана. Часам кіраўнікі раёнаў выкарыстоўваюць мясцовыя газеты як асабістую Дошку гонару. Не хапае праблемных матэрыялаў, актуальных і цікавых чытачу тэм. Займіцеся гэтымі пытаннямі», — указаў Прэзідэнт.


Лукашэнка: якія б цяжкасці ні стваралі санкцыі, для нас гэта прычына нарасціць унутраныя рэзервы

Кіраўнік дзяржавы адзначыў неабходнасць паслядоўнай рэалізацыі рашэнняў Усебеларускага сходу, рэалізуючы вектар на ўстойлівую стваральную працу.

«Ключавыя рашэнні, прынятыя на форуме, застаюцца для нас прыярытэтамі, нягледзячы ні на якія знешнія абставіны. Якія б цяжкасці ні стваралі санкцыі, для нас гэта прычына нарасціць унутраныя рэзервы, удасканальваць сістэму кіравання, працаваць з інвестарамі і кожны дзень дабаўляць. Мы ні на міліметр не павінны ўпасці па валавым унутраным прадукце, па руху нашай эканомікі. Ні ў якім выпадку, недапушчальна», — падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што для кіраўнікоў прадпрыемстваў цяпер гарачая пара — час заключэння кантрактаў, пошуку рынкаў збыту і кропак росту. «Зніжэння вытворчасці, продажаў прадукцыі прамысловасці і сельскай гаспадаркі быць не павінна. У гэтым сутнасць нашых антысанкцый», — сказаў ён.

Асаблівую ўвагу, паводле слоў Прэзідэнта, трэба ўдзяліць гарадам — 80-тысячнікам: «Мы прынялі ўсе рашэнні. Там павінна перш за ўсё актыўна працаваць кіраўніцтва гэтых гарадоў. Але і губернатары павінны звяртаць увагу, а міністры (там, дзе пастаўлена задача, прыняты планы) павінны іх рэалізоўваць».


Лукашэнка аб вакцынацыі: у Беларусі створаны ўсе ўмовы для тых, хто хоча засцерагчы ад небяспекі сябе і блізкіх

«Мы з вамі перажылі паўтара года пандэміі. Цяпер на парадку дня стаіць пытанне вакцынацыі. У краіне створаны ўсе ўмовы для тых, хто хоча засцерагчы ад небяспекі сябе і сваіх блізкіх», — сказаў Прэзідэнт.

«У нас вакцын хапае. Але гэта будзе добраахвотна, па жаданні чалавека», — падкрэсліў беларускі лідар.


Лукашэнка: на адказных пасадах не месца тым, хто выступаў супраць палітычнага курсу краіны

Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў узмацнення кадравай дысцыпліны, што з’яўляецца важным аспектам для забеспячэння бяспекі і парадку на сучасным этапе. «Гавару шчыра: на адказных пасадах не месца тым, хто адкрыта выступаў супраць палітычнага курсу краіны, — падкрэсліў беларускі лідар. — Перш за ўсё гэта датычыцца дзяржаўнай службы, кіруючых пасад у бюджэтнай сферы і на дзяржпрадпрыемствах, педагогаў, а таксама асоб, які з прычыны публічнасці ўплываюць на грамадскую думку. Недапушчальна сітуацыя, пры якой нехта атрымлівае з бюджэту зарплату, карыстаецца льготамі, сацыяльным пакетам і пры гэтым палівае граззю сваю краіну». Такія паводзіны, на думку кіраўніка дзяржавы, акрамя ўсяго іншага з’яўляюцца яшчэ і амаральнымі.

«Галоўнае — не страціць тых, хто не пахіснуўся і ў востры перыяд адкрыта выступаў у абарону дзяржавы. Яны ў вас павінны быць на пастаянным кантролі дзеля падтрымкі. У першую чаргу для такіх людзей кадравы рэзерв у райвыканкамах павінен стаць сапраўднай сацыяльнай і прафесійнай лесвіцай наверх», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што цяпер заўважыць такіх людзей няцяжка, гэтаму садзейнічаюць і сацсеткі, паказваючы сутнасць кожнага. «Трэба актыўна працаваць з грамадскімі арганізацыямі, паднімаць нашы арганізацыі. Не трэба іх пладзіць тысячамі і хваліцца, што ў нас камсамола або іншых грамадскіх арганізацый — тысячы. Няхай будзе некалькі соцень, але з сапраўдных байцоў, на якіх мы можам абаперціся», — абазначыў задачы Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка таксама закрануў пытанне арганізацыі тэрытарыяльнай абароны і звярнуў асаблівую ўвагу на ролю кіраўнікоў мясцовай улады ў забеспячэнні поўнай укамплектаванасці падраздзяленняў, іх гарантаванай боегатоўнасці.


«Не нашкодзь дзяржаве» — Лукашэнка назваў ключавы прынцып любой дзейнасці ў Беларусі

«Ключавы прынцып — не нашкодзь дзяржаве. Любая дзейнасць — грамадская, палітычная — нараўне з няўхільным захаваннем закону павінна абавязкова суадносіцца з вектарам дзяржаўнай палітыкі», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ён акцэнтаваў увагу, што ў розных людзей могуць быць розныя меркаванні, але заклікі да дзеянняў, накіраваных супраць краіны і курсу, адобранага большасцю, недапушчальны. «Гэта як мінімум парушэнне так званых дэмакратычных норм», — перакананы беларускі лідар.

«Наступны прынцып — заахвочванне стваральнай ініцыятывы. Новыя ўмовы патрабуюць якасных нетрывіяльных рашэнняў, — прадоўжыў кіраўнік дзяржавы. — Наш асноўны рэзерв — гэта ініцыятыўныя, мэтанакіраваныя людзі, якія змагаюцца за сваю краіну. Таму важна не заціскаць энергію грамадства, увесь час перастрахоўваючыся — як бы чаго не выйшла». Прэзідэнт папярэдзіў, каб чыноўнікі на месцах не чакалі ад яго спецыяльных указанняў у гэтым плане. «Зразумейце, што пры ўсёй жорсткасці курсу гэта жорсткасць павінна быць накіравана на тых, на каго трэба. Мы не павінны ўдушыць ініцыятыву людзей, трэба падтрымліваць ініцыятыўных і сумленных людзей як у бізнесе, так і ў палітыцы», — сказаў беларускі лідар.

Яшчэ адным важным прынцыпам ён назваў забеспячэнне зваротнай сувязі з насельніцтвам. «Сёння трэба быць на крок наперадзе ў непасрэдным узаемадзеянні з грамадзянамі. Новага тут я нічога не скажу. Слухайце людзей. Ва ўмовах развіцця сучасных сродкаў камунікацыі гэта не з’яўляецца складанай задачай. Маё прынцыповае патрабаванне вы ведаеце: прымаемыя рашэнні павінны ісці ад жыцця і адпавядаць інтарэсам людзей», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Далей Прэзідэнт згадаў прынцып законнасці і ўзаемнай павагі. «Прававыя нормы — гэта правілы жыцця, якія з’яўляюцца меркай нармальнасці грамадства, крыніцай парадку, базісам міру і стабільнасці, — сказаў ён. — Аксіёма: свабода аднаго чалавека заканчваецца там, дзе пачынаецца свабода другога. Наўрад ці непакоіліся пра такія маральныя прынцыпы тыя, хто год таму кругласутачна парушаў спакой грамадзян крыкамі, аўтамабільнымі сігналамі і іншым».

Аляксандр Лукашэнка абурыўся тым фактам, што ўжо пайшлі пагрозы ў адрас тых, хто, не вытрымліваючы такога парушэння парадку, звяртаўся ў міліцыю з просьбамі спыніць беззаконне. Прэзідэнт запатрабаваў спыняць такія пагрозы грамадзянам.

«Мы ўсё вытрымалі, але цкаванне дзяржаўных людзей, а тым больш іх сем’яў і блізкіх, пагроза жыццю патрыётаў краіны сталі для нас чырвонай лініяй. Папярэджваю: усе, хто гэту чырвоную лінію перайшоў або збіраецца перайсці, будуць вучыцца нормам маралі і дэмакратыі ў адпаведных папраўчых установах», — заявіў беларускі лідар.

Што датычыцца канструктыўнай крытыкі ў законных формах, то Аляксандр Лукашэнка лічыць патрэбным уважліва вывучаць паступаючыя калектыўныя звароты, асабліва калі там уздымаюцца канкрэтныя праблемы. «У іх могуць быць рацыянальныя прапановы. Наша задача — адпрацаваць кожную», — заўважыў ён.


Лукашэнка: НКА пад выглядам дабрачыннасці адпрацоўваюць чужы палітычны заказ

«Выяўлена дакладная заканамернасць: рост колькасці некамерцыйных арганізацый — гэта маркер падрыхтоўкі каляровых рэвалюцый. Пад выглядам дабрачыннасці, сацыяльна значных праектаў яны адпрацоўваюць чужы палітычны заказ. Так было і ў нас», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Розных недзяржаўных фондаў, прыватных устаноў, нібыта праваабарончых арганізацый у Беларусі было паўтары тысячы. У выніку праведзеных мерапрыемстваў выдзелена 185 дэструктыўных структур, якія ўяўляюць патэнцыяльную пагрозу нацыянальнай бяспецы, у тым ліку прадстаўніцтва замежнай некамерцыйнай арганізацыі, 71 рэспубліканскае і мясцовае грамадскае аб’яднанне, 113 устаноў. Гэта вялікія лічбы, адзначыў Прэзідэнт.

«За кожнай структурай стаяць дзясяткі і сотні актывістаў, тысячы людзей, якія трапілі пад іх уплыў. Фактычна быў створаны легальны рэсурс для дэструктыўнай дзейнасці замежных каардынатараў, якія падбіралі і трэніравалі кадры, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Гэтыя кадры, навучаныя псіхалагічным методыкам работы з людзьмі (не ўсе, кіраўнікі), навыкам аб’яднання людзей на пратэсных акцыях, мы бачылі ў жніўні. Ведаем, хто падбіраў магчымых лідараў пратэснага руху, ствараў імідж і фінансаваў дзейнасць».

Грошы якраз ішлі праз гэтыя фонды і іншыя некамерцыйныя структуры. Каб мабілізаваць людзей на пратэсты, шэраг НКА тыражаваў фэйкі, заклікаў да акцый непадпарадкавання, абучаў радыкальна настроеных грамадзян навыкам барацьбы з супрацоўнікамі праваахоўных органаў, складаў чорныя спісы людзей, адданых краіне.

«Каб вы разумелі — гэта дзейнасць не абмежавалася б інфармацыйнай прапагандай і пагрозамі ў адрас прыхільнікаў улады. Гэтыя людзі ў любы момант былі гатовы перайсці ад слоў да справы. У іх арсенале выяўлена незарэгістраваная пнеўматычная, баявая, паляўнічая, халодная зброя, боепрыпасы, выбуховыя рэчывы, элементы самаробных выбуховых устройстваў. Калі мне прынеслі фатаграфіі ўсіх гэтых арсеналаў, можна было ў жах прыйсці», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Натхняліся ж прыхільнікі «перамен», паводле слоў Прэзідэнта, у прамым сэнсе фашысцкай ідэалогіяй. Знойдзены пры вобысках нацысцкая сімволіка, кніга «Майн кампф» і іншая экстрэмісцкая літаратура. «Але галоўная матывацыя — грошы. Знойдзены распіскі аб атрыманні пэўных сум. Мы маем дакументацыю, якая пацвярджае атрыманне арганізацыямі і некаторымі асобамі грашовых сродкаў з-за мяжы», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, доказы фінансавання так званых незалежных прафсаюзаў і дэструктыўных недзяржаўных арганізацый былі знойдзены ў прадстаўніка нямецкага фонду імя Эберта Аляксандра Петрачкова. «Што важна, падрыўная дзейнасць вялася гадамі. Размова не аб апошніх двух-трох. У лідара праваабарончага цэнтра „Вясна“ Бяляцкага знойдзены архіў за 25 гадоў», — дадаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: меры былі прыняты адэкватныя, і ёсць вынік. Пры гэтым аператыўная работа вялася даволі адкрыта. «Упершыню ў нашай гісторыі прадастаўлялі ў такой колькасці факты, відэа- і аўдыякантэнт распрацаваных мерапрыемстваў у СМІ. Усё гэта прывяло да масавага выхаду людзей з чатаў і Telegram-каналаў. Многія карыстальнікі зачысцілі свае публікацыі ў сацыяльных сетках і на інтэрнэт-рэсурсах. Напрыклад, колькасць удзельнікаў радыкальнай Telegram-супольнасці АГСБ скарацілася ў пяць разоў», — прывёў прыклад кіраўнік дзяржавы.

«Гэта, вядома, не значыць, што ўсе адумаліся, усвядомілі. Іх дзейнасць проста паралізавана. І заходнімі куратарамі ўжо, напэўна, вядзецца пошук новых ніш і новых інструментаў уплыву на так званую грамадзянскую супольнасць з мэтай пашырэння „ліберальных дэмакратычных каштоўнасцей“, — лічыць Прэзідэнт. — Аднак не ўсе некамерцыйныя арганізацыі дэструктыўныя. І вы, кіраўнікі мясцовых органаў улады, павінны бачыць, дзе сапраўды дапамагаюць старым, інвалідам, ахвяруюць царкве, займаюцца экалогіяй — без палітыкі. І павінны фіксаваць, дзе пад выглядам добрых спраў расхістваюць грамадства»


Лукашэнка запатрабаваў ад чыноўнікаў хутка і адэкватна рэагаваць на звароты грамадзян

«Сёння мы як ніколі павінны хутка і адэкватна рэагаваць на звароты грамадзян, яшчэ важней — папярэджваць гэтыя звароты. І не таму, што ўсё сказанае ператвараецца ў вострую медыйную прычыну для незадаволенасці. Важна, каб народ, які паслядоўна падтрымлівае нас, адчуваў, што знаходзіцца пад нашай абаронай», — звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, тая сітуацыя, якую давялося выпраўляць на працягу апошняга года, з’яўляецца ў многім вынікам недапрацовак канкрэтных чыноўнікаў на месцах і ў сталіцы. Аналіз зваротаў у Адміністрацыю Прэзідэнта паказвае, што хранічныя раздражняльнікі для людзей прысутнічаюць у кожным рэгіёне, канстатаваў беларускі лідар і прывёў некаторыя прыклады.

Так, у Брэсцкай вобласці грамадзяне з году ў год пішуць аб нізкай якасці вады, адсутнасці ў сельскіх населеных пунктах патрэбных інжынерных сетак. На Віцебшчыне асаблівую вастрыню выклікае пытанне своечасовай выплаты заработнай платы. У Магілёўскай вобласці пастаянныя скаргі на адсутнасць неабходнай транспартнай інфраструктуры ў сельскай мясцовасці і прыватным сектары гарадоў. У Мінску людзі абураны існуючай практыкай здачы дамоў з істотнымі недаробкамі.

«Самую пільную ўвагу трэба ўдзяліць папярэджанню здарэнняў і выкананню тэхнікі бяспекі на вытворчасці. Колькі людзей гіне там, вайны ніякай не трэба, — прадоўжыў Аляксандр Лукашэнка. — Сёння любым інцыдэнтам — ад катастрофы ваеннага самалёта да аварыі на вадаправодзе і перагрэву трансфарматара — адразу надаецца палітычная афарбоўка»


Дысцыпліна, сабранасць, работа ў прававым полі — Лукашэнка арыентаваў чыноўнікаў на эфектыўную работу

У ліку асноўных мер кіраўнік дзяржавы назваў узмацненне дысцыпліны на ўсіх узроўнях і ва ўсіх сферах жыццядзейнасці. «Асноўныя падыходы закладзены ў дырэктыве нумар 1, а таксама ў дэкрэце нумар 5. Магчыма, настаў час іх актуалізаваць», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Мабілізацыя і сабранасць таксама вельмі важныя для забеспячэння бяспекі і парадку, канстатаваў Прэзідэнт. «Нам трэба мець адпрацаваныя механізмы рэагавання на новыя, невядомыя выклікі. Дзейнічаць эфектыўна, без бюракратычных працэдур, узаемных перашкод, чакання інструкцый, цыркуляраў і іншых растлумачэнняў», — перакананы беларускі лідар.

Прэзідэнт таксама зрабіў акцэнт на неабходнасці работы ў прававым полі. Гаворачы аб абнаўленні беларускага заканадаўства, кіраўнік дзяржавы, у прыватнасці, адзначыў, што ўстаноўлены прававыя рамкі ўдзелу ў масавых мерапрыемствах і грамадска-палітычнай дзейнасці, функцыянавання СМІ. «Не дапускайце ніякіх сходаў і іншага без вашага ведама, без вашага рашэння», — папярэдзіў прысутных Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама згадаў, што нядаўна падпісаў закон, які рэгламентуе парадак увядзення надзвычайнага становішча, іншыя аспекты абароны канстытуцыйнага ладу. «На месцах трэба даходліва растлумачыць людзям сутнасць законаў — праз мясцовыя СМІ, работу з навучэнцамі, у працоўных калектывах», — запатрабаваў кіраўнік дзяржавы.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.