Вы тут

Падрыхтоўку ўстаноў адукацыі да навучальнага года абмеркавалі на калегіі Міністэрства адукацыі


Як расказалі ў прэс-службе ведамства, міністр адукацыі Ігар КАРПЕНКА агучыў перад калегамі галоўныя задачы і прыярытэты: гэта ліквідацыя ўсіх выяўленых міжведамаснымі групамі недахопаў і парушэнняў, выкананне па максімуме даручэнняў, якія былі дадзены кіраўніком дзяржавы, своечасовае атрыманне ўстановамі адукацыі сертыфікатаў гатоўнасці. Асаблівую ўвагу неабходна аддаць пытанням бяспечнага функцыянавання ўстаноў адукацыі, прапускному рэжыму, падвозу навучэнцаў, кадраваму забеспячэнню, выкананню санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў, рабоце харчаблокаў. Асноўны пасыл — дысцыпліна і парадак.


Паводле інфармацыі органаў кіравання адукацыяй, на 1 верася 2021 года ў краіне будуць функцыянаваць 3 762 установы адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі. У бягучым годзе запланаваны ўвод у эксплуатацыю 13 устаноў дашкольнай адукацыі, з іх ужо ўведзены пяць на 959 месцаў. Да канца 2021 года плануецца ўвесці ў эксплуатацыю яшчэ сем дашкольных устаноў на 1270 месцаў.

Паводле папярэдняй інфармацыі, у 2021/2022 навучальным годзе ў Беларусі будуць функцыянаваць 2 940 дзяржаўных устаноў адукацыі, якія рэалізуюць праграмы агульнай сярэдняй адукацыі. Плануецца, што 1 верасня да вучэбных заняткаў прыступіць каля 1 мільена 85 тысяч навучэнцаў, у тым ліку 118 тысяч першакласнікаў. У 2021 годзе запланаваны ўвод у эксплуатацыю шасці ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі на 5 250 месцаў.

У новым навучальным годзе завяршаецца пераход на абноўленыя навучальныя праграмы. Пастановамі Міністэрства адукацыі зацверджаны абноўленыя навучальныя праграмы па ўсіх вучэбных прадметах для XІ класа (для базавага і павышанага ўзроўняў). Таксама ў 2021 годзе запланаваны выпуск васьмі найменняў вучэбных дапаможнікаў для ўстаноў дашкольнай адукацыі і 112 найменняў падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для ўстаноў агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі агульным накладам 4 085 387 асобнікаў, у тым ліку 14 новых для адзінаццацікласнікаў.

З 1-га верасня ў штатны расклад устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ўводзіцца новая пасада — кіраўнік па ваенна-патрыя-
тычным выхаванні.

Падпісанне сертыфікатаў гатоўнасці ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі павінна быць завершана да 20 жніўня, а сертыфікатаў гатоўнасці ўстаноў дашкольнай адукацыі — да 1 снежня.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: pixabay.com

Загаловак у газеце: Дысцыпліна, кадры і бяспека навучэнцаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Калі дапамога патрэбна экстранна, яе заўсёды змогуць аказаць валанцёры Чырвонага Крыжа

Калі дапамога патрэбна экстранна, яе заўсёды змогуць аказаць валанцёры Чырвонага Крыжа

Гучны гул сірэны знянацку застаў пенсіянерку Веру Васільеўну дома.

Грамадства

Хормайстр Ніна Ламановіч: Можна выходзіць замуж, калі жыццё жанчыны пасля гэтага палепшыцца

Хормайстр Ніна Ламановіч: Можна выходзіць замуж, калі жыццё жанчыны пасля гэтага палепшыцца

Галоўнаму хормайстру Вялікага тэатра 27 жніўня споўнілася 70 гадоў. 

У свеце

У «чорнай» зоне. Чаму Літву захліснула пандэмія?

У «чорнай» зоне. Чаму Літву захліснула пандэмія?

Уся Літва трапіла ў «чорную» зону заражэння каранавірусам. 

Грамадства

Страшнае слова «генацыд»

Страшнае слова «генацыд»

Для тых, хто прысвойвае сабе права быць «выключнымі», гэта рана ці позна становіцца катастрофай у маштабах народа.