Вы тут

Названы прадукт, які спальвае тлушч падчас сну


Эндакрынолаг Анжаліка Чыж распавяла, які прадукт спальвае тлушч падчас сну, паведамляе РИА Новости.


Спецыяліст адзначыла, што ў арганізме да паўночы выпрацоўваецца гармон саматотрапін, які спальвае тлушч. «Для яго выпрацоўкі трэба зрабіць два крокі. Першы крок — з’есці перад сном два адварных яечных бялка. Другі крок — легчы спаць да 11 гадзін вечара. Раніцай на вагах — мінус 300 грамаў», — заявіла яна.

Таксама медык пералічыла прадукты, ад якіх не варта адмаўляцца нават пры дыеце. У першую чаргу да іх адносяцца курыца, рыба, яйка, нятлустае мяса. Яны важныя для ўмацавання костак і імуннай сістэмы, паляпшэння скуры і выпрацоўкі гармонаў.

Акрамя таго, нельга забываць аб абалоніне, якой багатыя садавіна, гародніна, бабовыя, трава і зеляніна. Менавіта гэтыя харчовыя валакна адказваюць за нармальнае функцыянаванне стрававальнай сістэмы, захаванне пачуцця сытасці, прафілактыкі захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы, дыябету і рака. Таксама эндакрынолаг нагадала пра важнасць падтрымання воднага балансу.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».