Заключны тыдзень Алімійскіх гульняў для беларусаў пачынаецца з няўдач. Так, у фінале мы не ўбачым беларускіх малатабойцаў. Старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Іван Ціхан ў кваліфікацыі з вынікам 74 м 57 см паказаў 12-ы вынік і не прайшоў у наступную стадыю турніру. Глеб Дудараў з вынікам 71 м 60 см размясціўся на 14-й пазіцыі і таксама не выйшаў у фінал. Выніку 74 метры, паказанага Юрыем Васільчанкам хапіла на 7-е месца ў пратаколе, але не хапіла для фіналу.
Скончыла барацьбу за медалі ў жаночай барацьбе і Васіліса Марзалюк. У суцяшальным паядынку яна ўступіла кітаянцы Жоу Цян — 1:2.
У конным спорце Аляксандр Зелянко скончыў сваё выступленне на алімпіядзе. Паля кросу ў каня Карла-Грандэ пачаліся сур’ёзныя праблемы са здароўем.
Больш паспяхова сваё выступленне пачалі весляры на байдарках і каноэ. У бой уступілі беларускія лідары. Алег Юрэня ў адборачным заездзе на 1000 метраў фінішаваў першым і выйшаў у ½ фіналу. Алег Юрэня — адзін з тых спарстменаў, якому не ўдалося рэалізаваць свае планы ў Рыа, яму нават не далі шанцу там выступіць. Цяпер, пераадолеўшы тую гісторыю, і гадавы перанос алімпіяды, чэмпіён свету 2019 года рыхтуецца ўзяць рэванш у Токіа.
Высокі клас беларускага веславання пацвердзілі і Марына Літвінчук і Вольга Худэнка, у заездзе на 500 метраў у байдарцы-двойцы яны прыехалі да фінішу другімі і заехалі адразу ў ½ фіналу.
Юрый Шчэрбацэвіч выйшаў з кваліфікацыі ў васьмёрку лепшых стралкоў з малакалібернай вінтоўкі з трох становішачаў.
На 2 жніўня яшчэ запланаваныя спаборнцітвы сярод жанчын у скачках з шастом. Пакуль у гэтай дысцыпліне ў Беларусі няма роўных Ірыне Жук, якая б’е рэкорд за рэкордам. У пачатку сакавіка за адно выступленне Ірына двойчы перапісала асабісты і нацыянальны рэкорд у памяшканні. Спачатку ўзляцела на 4,68 метра, потым — 4,73. Ірына — першая сярод беларусаў заваявала медаль кантынентальнага першынства ў скачках з шастом.
Рыхтуюцца да свайго алімпійскага дэбюту і дзяўчаты-сінхраністкі. У Токіа будзе выступаць беларускі дуэт Дар’і Кулагінай і Васіліны Хандошка. Вядучы дуэт краіны супрацоўнічае з расійскімі трэнерамі Аленай Воранавай і Таццянай Данчанкай, якія рыхтуць алімпійскіх чэмпіёнак.
Васіліна Хандошка па праве лічыцца першапраходцам беларускага сінхроннага плавання. У 2016 годзе яна заваявала для краіны першую ўзнагароду міжнароднага старту. Яна таксама першая ў гісторыі беларускага сінхроннага плавання чэмпіёнка Еўропы сярод юніёраў у абавязковай праграме ў 2018 і 2019 гадах.
Дар’я Кулагіна родам з Расіі. Будучы членам расійскай юнацкай і юніёрскай каманды яна з 2014 па 2017 гады сабрала калекцыю медалёў з юніёрскіх першынстваў Еўропы, заваявала тры залатых медалі на І Еўрапейскіх гульнях у Баку. Дар’я і Васіліна сустрэліся ў клубе «Труд» у Маскве , дзе аказаліся разам у групе трэнера Алены Воранавай. І з 2019 года Дар’я Кулагіна афіцыйна выступае за Беларусь. Так склаўся самы паспяховы дуэт у гісторыі беларускага сінхроннага плавання.
Валерыя СЦЯЦКО
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.