Вы тут

На трасе М1 гарэў грузавік з кіслароднымі балонамі


Прычына пажару высвятляецца. Па гэтым факце праводзіцца праверка Дзяржынскім РАУС, інфармуе БелТА са спасылкай на Telegram-канал ГУУС Мінгарвыканкама.


«2 жніўня каля 17:00 у Цэнтр аператыўнага кіравання Дзяржынскага РАНС паступіў трывожны званок з трасы М1 Брэст — Мінск — мяжа Расійскай Федэрацыі. Мужчына паведаміў, што на 300-м км аўтадарогі, на мяжы Дзяржынскага і Стаўбцоўскага раёнаў, гарыць грузавая „Газэль“, у кузаве якой знаходзіцца 24 балона з кіслародам», — распавялі ва УУС.

На месца выехала 4 пажарныя машыны — па дзве са Стаўбцоў і Негаралага. На ліквідацыю ўзгарання ратавальнікам спатрэбілася каля 5 хвілін. Ніхто не пацярпеў, але аўтамабіль быў знішчаны агнём практычна цалкам.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?