Вы тут

Двое мужчын выратаваны на пажары ў Астраўцы


2 жніўня ў 22:42 у цэнтр аператыўнага кіравання Астравецкага раённага аддзела МНС паступіў тэлефонны званок  з інфармацыяй аб задымленні ў пакоі на другім паверсе інтэрната па вуліцы Камсамольскай, паведамляе МНС. 


Фота: МНС.

Начальнік варты пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 Андрэй Былінскі, пажарны Аляксандр Паўлючык і Ігар Кавалеўскі падняліся на другі паверх інтэрната. У пакоі блока ў шчыльным дыме ратавальнікі выявілі спячым мужчыну, вынеслі яго ў калідор, прывялі ў пачуццё і дапамаглі выйсці на вуліцу. Другое звяно выратавальнікаў у складзе камандзіра аддзялення Вадзіма Камчыцкага, пажарных Дзмітрыя Жугашвілі і Марка Кавалеўскага адкрылі зачыненыя на засаўку дзверы другога пакоя, дзе на падлозе на падпаленым матрацы выявілі яшчэ аднаго мужчыну і вынеслі яго на свежае паветра.

Эвакуацыя жыхароў інтэрната і  медыцынская дапамога мужчынам не спатрэбілася. Як мяркуецца, прычына пажару — неасцярожнасць пры курэнні кватэраздымшчыка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».