Вы тут

У музеі «Тытаніка» у ЗША абрынуўся айсберг


Сцяна ў выглядзе айсберга ўпала на наведвальнікаў музея «Тытаніка» у штаце Тэнэсі ў ЗША. Пацярпелі тры чалавекі, паведамляе БелТА са спасылкай на CNN.


Адзін пацярпелы паветраным транспартам быў дастаўлены ў Медыцынскі цэнтр Універсітэта Тэнэсі ў Ноксвіле. Яшчэ дваіх перавезлі на машыне хуткай дапамогі ў медыцынскі цэнтр у Севьервіле.

Да моманту прыбыцця службы выратавання супрацоўнікі музея эвакуіравалі наведвальнікаў і зачынілі комплекс.

Музей, прысвечаны патануламу лайнеру, адкрыўся ў горадзе Піджэн-Форжд у 2010 годзе. Будынак пабудаваны ў выглядзе карабля.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.