Вы тут

Аляксандр Лукашэнка даручыў сілавікам закрыць кожны метр граніцы


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў сілавікам узмацніць работу па ахове дзяржаўнай граніцы і прадухіленні фактаў яе парушэння. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па пытаннях сітуацыі на граніцы, перадае БелТА.


«З сённяшняга дня ні адна нага на тэрыторыю Беларусі з сумежнага боку, ці то з поўдня або з захаду, ступіць не павінна. Як вы будзеце гэта рабіць — вось пасля гэтай нарады абмяркуем, — зберацеся ў дзяржсакратара. Тут міністр МУС, міністр абароны. Закрыйце кожны метр граніцы. Мы не дарэмна ўкладвалі каласальныя сродкі ў пагранічныя войскі, у нашы наогул сілавыя структуры. Народ наш павінен адчуваць сябе спакойна, ён павінен ведаць, што ёсць мужыкі, якія гатовы іх абараніць, — заявіў беларускі лідар. — Вось гэта мы павінна зрабіць. Элементарна. Не дай бог, яны (сумежныя краіны. — Заўвага БелТА) пачнуць рэалізоўваць тактыку выдварэння людзей, якіх яны туды пазвалі (размова аб нелегальных мігрантах. — Заўвага БелТА), праз афіцыйныя прапускныя пункты. Гэта ўжо... Вы ведаеце наступствы, яны — таксама. Таму няхай думаюць. Мы іх папярэдзілі, а яны няхай думаюць».

«Мяч на іх баку. Але дайсці да таго, каб забіваць людзей і паўжывых выкідваць на нашу тэрыторыю... Ну нацысты і ўсё, чаго аб іх гаварць», — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, апошнія падзеі на заходніх граніцах Беларусі, перш за ўсё з Літвой і нават Польшчай, насцярожваюць.

«Думаю, што калі супаставіць усе фактары і факты, якія мы назіраем апошнім часам, прайшоўшы сем або восем этапаў так званай каляровай рэвалюцыі, у іх у плане нічога не засталося. Таму вярнуліся да даўно апрабаванай тактыкі — шантажу, націску. І ўжо дайшлі да сілавых пагроз», — заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка прывёў прыклад. Адна з пагроз заключаецца ў тым, што нібыта на нелегальных мігрантаў будуць канцэнтраваць у афіцыйных пунктах пропуску: «Паміж, дапусцім, Літвой і Беларуссю. Гэта па некалькі соцень ужо і, можа, тысячу чалавек. І пад пагрозай зброі выціскаць на тэрыторыю Беларусі».

Прэзідэнт наконт гэтага адзначыў, што такія дзеянні сумежнага боку, калі гэта адбудзецца, будуць пагражаць канфліктам, бо пагранічнікі згодна з законам павінны абараняць граніцу і не дапускаць яе парушэння.

«Таму складваецца вельмі небяспечная, прама скажам, абстаноўка. Але сказаць, што мы не прадбачылі гэта і не меркавалі, будзе няправільна. Таму мы ў свой час, і я перш за ўсё, вас арыентаваў на тое, каб вы былі вельмі ўважлівыя ў гэтым плане да нашых „сяброў-таварышаў“ — суседзяў, асабліва на Захадзе», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У сувязі з гэтым кіраўнік дзяржавы папрасіў дзяржсакратара Савета бяспекі, якому было даручана абагульніць матэрыялы, выказаць сваю пазіцыю аб тым, што адбываецца на заходнім напрамку. У кіраўніка Дзяржпагранкамітэта Прэзідэнт пацікавіўся яго пунктам гледжання, як рэагаваць у такім выпадку. «Тое, што яны там прынялі закон страляць у мігрантаў, біць, душыць, цкаваць, — ну нягоднікі поўныя. Але гэта ж іх права, яны паказалі свой твар. Нас павінны хваляваць перш за ўсё апошнія метры нашай граніцы. І тут найвялікшая адказнасць перш за ўсё, Анатоль Пятровіч (старшыня Дзяржпагранкамітэта Беларусі Анатоль Лапо. — Заўвага БелТА), на вас», — сказаў Прэзідэнт.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.