Вы тут

Работнікі СТА выкралі ў кліента больш за 10 тысяч у замежнай валюце


Ноччу з аўтамабіля “Аўдзі” на неахоўнай стаянцы ў Гродне былі скрадзеныя люстэрка задняга віду, відэарэгістратар і буйная сума грошай. У бардачку аўто ўладальнік пакінуў амаль 5,5 тысячы еўра і больш за 5 тысяч долараў, паведамляе МУС.


Фота з сайта МУС

Ужо на наступны дзень аператыўнікі крымінальнага вышуку Гродзеншчыны выйшлі на след падазраваных. Імі апынуліся работнікі станцыі тэхабслугоўвання, куды рэгулярна звяртаўся пацярпелы.

Як высветлілася, ён сам распавядаў аб прэстыжнай рабоце за мяжой і буйным заробку. Каб замаскіраваць намер, крымінальная падазраваныя ў тую ж ноч ускрылі яшчэ тры машыны.

Жыхары абласнога центра 27, 32 і 38-гадоў далі прызнальныя паказанні. Выдаткаваць грошы яны не паспелі, усю суму ўдалося вярнуць пацярпеламу. Следчыя далі прававую ацэнку і распачалі крымінальную справу за крадзеж у буйным памеры.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».