Вы тут

Каб не было «вады разладу», ці як работа са зваротамі працуе на апярэджанне


У Гомельскай вобласці за апошнія пяць гадоў забяспечанасць жыхароў населеных пунктаў якаснай пітной вадой павялічылася з 88 да 94 працэнтаў.


Такіх паказчыкаў удалося дасягнуць дзякуючы выкананню задач, пастаўленных перад рэгіёнам згодна з дзяржпраграмай «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе». Між тым, у вобласці гэты сацыяльна значны стандарт жыццезабеспячэння застаецца пад пільнай увагай адказных ведамстваў.

Так, супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю Гомельскай вобласці звяртаюць увагу, што ў асобных населеных пунктах яшчэ застаюцца пытанні да якасці паслуг водазабеспячэння. Скаргі ад грамадзян аб неналежнай якасці пітной вады неаднаразова паступалі на прамыя тэлефонныя лініі, якія арганізоўвае ведамства. Усе звароты былі ўзятыя на кантроль КДК Гомельскай воласці.

— На нядаўна праведзеную ў камітэце «гарачую лінію» звярнуўся 31 жыхар з 9 раёнаў вобласці са скаргамі на якасць пітной вады і адсутнасць стабільнага водазабеспячэння, — паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення кантролю за работай галін гаспадаркі КДК Гомельскай вобласці Анатоль Шчарбенка. — Высветлілася, што ў ліку асноўных прычын агучаных праблем — непрыняцце арганізацыямі ЖКГ мер па замене зношаных сетак водазабеспячэння, правядзенні прамывак сеткі і забеспячэнні неабходнага ціску ў трубаправодах.

Было вызначана, што на працягу мая-чэрвеня бягучага года вада, якая падавалася ў жылыя дамы па вуліцах Крышталаўскай, Беліцкай і Каленікава ў Гомелі мела брудна-карычневы колер і прымесі.

— Гэта вымусіла жыхароў дамоў па названых вуліцах неаднаразова звяртацца на адрас арганізацыі, якая эксплуатуе. Аднак дзейсныя меры па вырашэнні дадзенага пытання выканаўцам паслуг не прымаліся, гідрапрамыўкі ўнутрыквартальнай размеркавальнай сеткі не праводзіліся. Толькі пасля звароту на «гарачую лінію» камітэта і прыцягнення да разгляду гэтага пытання мясцовых органаў улады наяўныя недахопы былі ліквідаваныя, — падкрэсліў Анатоль Шчарбенка.

У сваю чаргу, па прапанове КДК Гомельскай вобласці мясцовымі выканаўчымі органамі ліквідаваная частка наяўных недахопаў, якія ўплывалі на якасць паслуг па водазабеспячэнні. Усе выяўленыя праблемныя пытанні ўзятыя на кантроль да поўнага іх вырашэння.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».