Вы тут

Вартаўнік скраў з прадпрыемства амаль 300 кілаграмаў камбікорму


Узлом склада і выкрадзены адтуль камбікорм раніцай выявілі прадстаўнікі адной з сельгасарганізацый Талачынскага раёна. 


Высветлілася, што начны візіцёр вынес амаль 300 кілаграмаў казённай маёмасці. Прыбыўшыя на месца злачынства праваахоўнікі ўстанавілі, што зламыснікам аказаўся той, хто павінен быў адказваць за захаванасць камбікорму, паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама.

33-гадовы вартаўнік прызнаўся, што сапраўды выкраў даручаную яму маёмасць. І, каб адвесці ад сябе падазрэнне, імітаваў узлом. У дачыненні да мужчыны следчымі заведзена крымінальная справа.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.