Вы тут

Наталля Качанава: Мы рашуча асуджаем умяшанне ва ўнутраныя справы Кубы


На адрас старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай паступіла пасланне старшыні Нацыянальнай асамблеі народнай улады Рэспублікі Куба Эстэбана Ласа Эрнандэса з інфармацыяй аб сітуацыі, якая склалася ў Рэспубліцы Куба.


Наталля Качанава накіравала пасланне ў адказ са словамі падтрымкі кубінскаму народу.

— Мы рашуча асуджаем умяшанне ва ўнутраныя справы вашай краіны і выказваем сваю салідарнасць з народам Кубы ў абароне незалежнасці і суверэнітэту, супрацьстаянні вонкаваму ціску.

Сяброўскія і даверныя адносіны паміж нашымі дзяржавамі з’яўляюцца ўзорам у сістэме міжнародных адносін і характарызуюцца высокай ступенню супадзення пазіцый па ключавых праблемах сучаснасці, — гаворыцца ў пасланні.

Старшыня Савета Рэспублікі адзначыла, што ва ўмовах складанага міжнароднага становішча мы павінны актыўна аб’ядноўваць свае намаганні і каардынаваць знешнепалітычныя дзеянні на міжнароднай арэне, энергічна прасоўваць у жыццё праекты эканамічнага супрацоўніцтва на карысць беларускага і кубінскага народаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».