Вы тут

Аб правакацыях на выбарах і маланкавай рэакцыі Лукашэнкі. Эйсмант і Качанава ўспамінаюць падзеі 9 жніўня


На тэлеканале СТБ выйшла другая серыя дакументальнага серыяла «Беларусь супраць каляровай рэвалюцыі» (дакументальны праект «2020»). У фільме расказалі, як рыхтаваліся і чым абярнуліся правакацыі ў дзень выбараў 9 жніўня 2020 года, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА.

У фільме адзначылі, што ў дзень прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года сілавікі не рыхтаваліся да супрацьстаяння, затрыманняў і разгонаў. Праваахоўнікі разлічвалі, што грамадзяне будуць разважлівымі і не стануць ладзіць беспарадкі.

«Не экіпіраваныя да канца, таму што надзея была ўсё-ткі на тое, што супакояцца», — сказаў камандзір сталічнага АМАПА Дзмітрый БАЛАБА.

На выбарчыя ўчасткі міліцыянеры прыходзілі дзяжурыць у белых кашулях, але на працягу дня стала зразумела, што, нягледзячы на ўрачысты дзень, настрой будзе зусім не святочным.

«Нам цэлы дзень проста спрабавалі трапаць нервы (апазіцыйна настроеныя грамадзяне. — Заўв. БелТА)», — узгадвае член выбарчай камісіі ўчастка для галасавання № 58 Мінска Алена Яфімавіч.

Яе калега, член цэнтральнай раённай камісіі Мінска па выбарах Прэзідэнта Беларусі Наталля ВОРАНАВА дадае: «У пад’ездах старшыняў альбо членаў участковых камісій на дзвярную ручку вешалі жалобныя вянкі».

Правакацыі былі не толькі ў Мінску, але і іншых рэгіёнах. «Быў, відаць, настрой асобных грамадзян. Ім без розніцы. Як ні скончылася б выбарчая кампанія, яны былі адназначна настроеныя на правядзенне масавых беспарадкаў», — звярнуў увагу намеснік начальніка УУС Брэсцкага аблвыканкама Аляксандр КІСЕЛЬ.

У другой палове дня на некаторых выбарчых участках у сталіцы пачалі ўтварацца чэргі. Прычым ствараліся яны штучна: асобныя грамадзяне заходзілі ў кабінкі для галасавання і цягнулі час. Пазней было заўважана: у жніўні рэзка вырасла колькасць жадаючых зарэгістравацца на тэрыторыі менавіта ўчасткаў. Падобная сітуацыя назіралася і ў рэгіёнах. Што гэта, калі не спланаваная акцыя?

За развіццём сітуацыі сачыў і Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Дзякуючы ягонаму ўмяшанню ўдалося пазбегнуць сур’ёзных правакацый на выбарчых участках у Мінску.

«Пасля сямі гадзін вечара Наталлі Іванаўне Качанавай сталі паступаць званкі — пераважна з Мінска, з розных раёнаў — з трывожнымі сігналамі. Пачалі гучаць галасы аб тым, што «мы не паспяваем прагаласаваць» і «нам не даюць прагаласаваць». То-бок, гэта была, як мы цяпер разумеем, падрыхтаваная прэтэнзія, што «мы хацелі прагаласаваць, але нам не далі», — расказала прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант.

Па яе словах, у 19.45 Наталлі Качанавай патэлефанаваў Прэзідэнт. Яна расказала кіраўніку дзяржавы аб праблемных участках і прэтэнзіях грамадзян. «Рэакцыя Прэзідэнта была імгненнай, яна была проста маланкавай. Ён сказаў: «Перадай усім на месцах: пакуль апошні чалавек не прагаласуе, кожны з гэтых участкаў павінен працаваць. Хоць да раніцы. Мы будзем працаваць і дамо людзям выказаць сваё меркаванне». А потым дадаў: «Вось пабачыш, у 20.15 у цябе каля ўчасткаў нікога не будзе», — раскрыла дэталі размовы прэс-сакратар.

Адбылося так, як і меркаваў Аляксандр Лукашэнка: чэргі на ўчастках зніклі. «Працягнулі працу выбарчых участкаў. Стала тэлефанаваць і пытацца, куды ўсё ж такі пад’ехаць, каб паглядзець рэальную сітуацыю, з-за чаго ўтварыліся такія чэргі, вы не паверыце, мне намеснік старшыні гарвыканкама казаў: і там ужо няма чаргі, і там ужо няма чаргі, і там ужо няма чаргі, — адзначыла старшыня Савета Рэспублікі і ўпаўнаважаная кіраўніка дзяржавы па Мінску Наталля Качанава. — Як толькі абвясцілі, што выбарчыя ўчасткі не зачыняюцца а 20 гадзіне там, дзе ёсць людзі, каб дазволіць людзям прагаласаваць, яны сталі разыходзіцца ў імгненне вока».

«Калі ўсе зразумелі, што не будзе моманту, калі закрыюцца ўчасткі і хтосьці не зможа прагаласаваць, тады і сэнсу стаяць у чэргах і арганізоўваць іх таксама не стала», — дадала былы начальнік галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Вольга ШПІЛЕЎСКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.