Вы тут

"Та­кую "Вя­лі­кую раз­мо­ву" па­лі­ты­кі пра­вод­зяць толь­кі ў тым вы­пад­ку, ка­лі ў іх ёсць гіс­то­рыя"


Бло­гер Дзміт­рый ВЫ­СОЦ­КІ пры­ехаў у Мінск з Хер­сон­скай воб­лас­ці, го­ра­да Но­вая Ка­хоў­ка, каб асвят­ляць для ўкра­ін­цаў бе­ла­рус­кія па­дзеі.

"Гэ­ту су­стрэ­чу я лі­чу сур'­ёз­най, сю­ды маг­лі тра­піць прад­стаў­ні­кі лю­бо­га СМІ — аме­ры­кан­ска­га, еў­ра­пей­ска­га і за­даць свае пы­тан­ні ад­нос­на "дык­та­ту­ры", праб­ле­мы бе­жан­цаў, па­дзей з Ра­ма­нам Пра­та­се­ві­чам. Але я су­мня­ва­ю­ся, што мно­гія за­межныя апа­зі­цый­ныя СМІ збі­ра­лі­ся сю­ды тра­піць", — ска­заў бло­гер.

Па яго сло­вах, на су­стрэ­чы аб­мяр­коў­ва­лі­ся пы­тан­ні на­цы­я­наль­на­га зна­чэн­ня — ад­но­сі­ны з Ра­сі­яй, Укра­і­най, Літ­вой. "Мя­не больш за ўсё крыў­дзіць тое, што кіраўніц­тва ма­ёй кра­і­ны вель­мі ня­пра­віль­на па­во­дзіць ся­бе ў ад­но­сі­нах да дзе­ю­ча­га Прэ­зі­дэн­та і ўсіх бе­ла­ру­саў. Яны ста­вяць пал­кі ў ко­лы ў сфе­ры эка­но­мі­кі, ро­бяць рэз­кія вы­каз­ван­ні. Я вель­мі спа­дзя­ю­ся, што мы зной­дзем вы­хад з сі­ту­а­цыі і вый­дзем з кры­зі­су ўза­е­ма­ад­но­сін", — дзе­ліц­ца Дзміт­рый Вы­соц­кі.
Ён за­пэў­ні­вае, што міль­ё­ны ўкра­ін­цаў пад­трым­лі­ва­юць бе­ла­рус­кую ўла­ду, але гэ­тую ін­фар­ма­цыю не пуб­лі­ку­юць укра­ін­скія СМІ.

На­мес­нік стар­шы­ні Па­ста­ян­най ка­мі­сіі па між­на­род­ных спра­вах Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў Алег ГАЙ­ДУ­КЕ­ВІЧ у раз­мо­ве з жур­на­ліс­та­мі абу­рыў­ся, што на­зі­раль­ні­кі пэў­ных за­ход­ніх кра­ін яшчэ да па­чат­ку вы­бар­чай кам­па­ніі ў Ра­сіі і Бе­ла­ру­сі за­га­дзя рых­ту­юць спра­ва­зда­чу аб яе не­за­кон­на­сці.

"У мя­не пы­тан­не: ці ўво­гу­ле не­аб­ход­на нам іх за­пра­шаць і мар­на­ваць свой час. Мне ці­ка­ва бы­ло да­ве­дац­ца мер­ка­ван­не Прэ­зі­дэн­та, ці не­аб­ход­на нам пра­пі­саць у Кан­сты­ту­цыі, што на­цы­я­наль­нае за­ка­на­даў­ства ў пры­яры­тэ­це над між­на­род­ным. Мы ба­чым, што ад­бы­ва­ец­ца ў све­це з між­на­род­ным пра­вам, ка­лі ўвод­зяц­ца не­за­кон­ныя санк­цыі, ка­лі ў ад­но­сі­нах да кра­ін вя­дуць гіб­рыд­ную вай­ну і пры гэ­тым ссы­ла­юц­ца на між­на­род­нае за­ка­на­даў­ства", — ска­заў дэ­пу­тат.

Ён пад­крэс­лі­вае, што па во­пы­це шмат­лі­кіх прэс-кан­фе­рэн­цый з Прэ­зі­дэн­там упэў­ніў­ся: Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка раз­маў­ляе вель­мі шчы­ра, па­ды­мае шы­ро­кі спектр пы­тан­няў.

Алег Гай­ду­ке­віч з за­да­валь­нен­нем ад­зна­чыў, што ў раз­мо­ве ўдзель­ні­ча­ла вя­лі­кая коль­касць жур­на­ліс­таў, шмат за­меж­ні­каў, за­пра­сі­лі бло­ге­раў, лі­да­раў мер­ка­ван­няў ся­род мо­ла­дзі.

"Гэ­та да­зво­ліць да­нес­ці пункт гле­джан­ня кі­раў­ні­ка кра­і­ны да больш шы­ро­кіх сла­ёў на­сель­ніц­тва. Гэ­та вель­мі шчы­рая раз­мо­ва, бо лю­дзі прый­шлі з вост­ры­мі, ак­ту­аль­ны­мі пы­тан­ня­мі, якія хва­лю­юць лю­дзей. А па­раз­маў­ляць бы­ло пра што. Прай­шоў год з прэ­зі­дэнц­кіх вы­ба­раў. І тыя, хто ў жніў­ні меў ад­но мер­ка­ван­не, на мно­гія па­дзеі па­гля­дзе­лі па-ін­ша­му. Яны ўба­чы­лі, што бы­ла спро­ба вы­ра­шыць лёс кра­і­ны на ву­лі­цы, што тыя, хто кры­чыць на За­ха­дзе аб сва­бо­дзе, ду­ма­юць толь­кі пра ся­бе",— сцвяр­джае пар­ла­мен­та­рый.

Па­ра­а­лім­пі­ец Аляк­сей ТА­ЛАЙ гэ­ты­мі дня­мі рых­ту­ец­ца да па­езд­кі ў То­кіа, дзе бу­дзе спа­бор­ні­чаць за ме­да­лі, але, ня­гле­дзя­чы на цес­ны гра­фік, ён ні­як не змог пра­пус­ціць "Вя­лі­кую раз­мо­ву з Прэ­зі­дэн­там".

"Тут са­бра­ла­ся вя­лі­кая коль­касць не­абы­яка­вых гра­ма­дзян Бе­ла­ру­сі, лю­дзі, што пра­яві­лі ся­бе ак­тыў­най ра­бо­тай у са­цы­яль­ных сет­ках. У ін­тэр­не­це фар­мі­ру­ец­ца пул бло­ге­раў, якія ра­зу­мець, што ад іх мно­гае за­ле­жыць у лё­се дзяр­жа­вы. Сён­ня мы ўсвя­до­мі­лі ро­лю кож­на­га з нас, ро­лю ча­ла­ве­ка на сва­ім мес­цы, ка­лі не толь­кі кі­раў­нік кра­і­ны па­ві­нен пра­ца­ваць у поў­най ме­ры, але і мы, прос­тыя лю­дзі", — ска­заў спарт­смен.

Ён да­дае, што прэс-кан­фе­рэн­цыя — маг­чы­масць па­чуць но­вае, па­чарп­нуць ідэі, раз­мо­ва — і кры­ні­ца муд­рас­ці ад кі­раў­ні­ка кра­і­ны па ра­зу­мен­ні гла­баль­на­га па­рад­ку ў све­це.
"На­ша кра­і­на па­ка­за­ла све­ту тое, як лю­дзі з моц­ным лі­да­рам мо­гуць су­праць­ста­яць агрэ­сіі і май­дан­ным тэх­на­ло­гі­ям, якія пры­вод­зяць да дзяр­жаў­на­га пе­ра­ва­ро­ту, кры­ві", — ак­цэн­туе Аляк­сей Та­лай.

Вя­до­мы ра­сій­скі жур­на­ліст, ген­ды­рэк­тар кам­па­ніі "Говорит Моск­ва" Ула­дзі­мір МА­МАН­ТАЎ ад­зна­чыў, што Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка — муд­ры, аў­та­ры­тэт­ны па­лі­тык і ад­ка­зы на ўсе пы­тан­ні бы­лі ак­ту­аль­ныя.

"Та­кую "Вя­лі­кую раз­мо­ву" па­лі­ты­кі пра­вод­зяць толь­кі ў тым вы­пад­ку, ка­лі ў іх ёсць гіс­то­рыя, ка­лі пры­сут­ныя лю­дзі ра­зу­ме­юць сэнс су­стрэ­чы, бя­гу­чы мо­мант", — ска­заў жур­на­ліст.
Ён да­дае, што мно­гія жур­на­ліс­ты за­да­юц­ца пы­тан­нем, якія на­ступ­ствы для Са­юз­най дзяр­жа­вы пры­ня­суць сён­няш­нія скла­да­нас­ці ў све­це.

Ма­рыя ДА­ДА­ЛКА.

 

Выбар рэдакцыі

У свеце

На краі бездані. Чаму Латвію захліснула пандэмія?

На краі бездані. Чаму Латвію захліснула пандэмія?

У Латвіі ўведзены жорсткі лакдаўн, каб прыпыніць распаўсюджванне COVІD-19.

Эканоміка

З «шэрымі» выплатамі цяпер лепш не рызыкаваць

З «шэрымі» выплатамі цяпер лепш не рызыкаваць

КДК выявілі 30 злачынстваў па выплаце зарплаты ў канвертах.

Эканоміка

Іван Крупко: Забеспячэнне харчовай бяспекі — найважнейшы напрамак нацыянальнай палітыкі

Іван Крупко: Забеспячэнне харчовай бяспекі — найважнейшы напрамак нацыянальнай палітыкі

 У краіне завяршаецца уборачная кампанія, скончана сяўба азімых культур.