Вы тут

Галоўчанка ўручыў дзяржузнагароды прадстаўнікам розных сфер


Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ўручыў сёння дзяржаўныя ўзнагароды больш як 40 прадстаўнікам розных сфер. Урачыстая цырымонія прайшла ў Палацы Рэспублікі, перадае БелТА.


«Сёння па даручэнні Прэзідэнта будуць уручаны дзяржаўныя ўзнагароды лепшым прадстаўнікам працоўных калектываў краіны. Кожны з вас — гэта ўвасабленне прафесіяналізму, надзейнасці і адданасці службоваму абавязку, гатоўнасці браць на сябе адказнасць за прымаемыя рашэнні. Вы з гонарам ідзяце па сваім выбраным жыццёвым, працоўным шляху і з’яўляецеся прыкладам для пераймання. Вынікі, якіх вы асабіста змаглі дасягнуць, вашы арганізацыі, — гэта гонар для нашай краіны», — сказаў Раман Галоўчанка.

Высокімі ўзнагародамі адзначана праца прадстаўнікоў будаўнічай сферы. «Дзякуючы вашаму ўкладу наша краіна год ад году становіцца прыгажэйшай, больш камфортнай для жыцця, больш сучаснай. Пры вашым удзеле рэалізуюцца маштабныя інвестыцыйныя праекты практычна ва ўсіх сферах жыццядзейнасці», — канстатаваў кіраўнік урада.

Асаблівыя словы ўдзячнасці прэм’ер-міністр выказаў метрабудаўцам. «У мінулым годзе была адкрыта трэцяя лінія метро, якая дала магчымасць істотна змяніць жыццё жыхароў нашага горада да лепшага. Дзякуй вам за гэта. Работа прадаўжаецца, горад развіваецца, трэцяя лінія метро будзе будавацца далей. Мы спадзяёмся, што яна ў поўным маштабе ўступіць у строй і будзе ўпрыгажэннем нашага горада», — адзначыў ён.

Дзяржаўныя ўзнагароды былі ўручаны прадстаўнікам эканамічнай сферы, мытных і падатковых органаў. «Гэта тыя людзі, якія штодзень знаходзяцца ў авангардзе забеспячэння эканамічнай бяспекі нашай краіны. Ад вашай правільнай, зладжанай работы шмат у чым залежыць і ўстойлівае фарміраванне бюджэту, а значыць і рэалізацыя важнейшых сацыяльна-эканамічных праграм», — падкрэсліў кіраўнік урада.

Сярод узнагароджаных — прадстаўнікі айчыннай навукі і сферы адукацыі. «Ваша роля ў сацыяльна-эканамічным развіцці краіны мае асаблівую вагу. Мы ўдзячны вам за ваш уклад у тое, што Беларусь вядома як краіна з высокім узроўнем інтэлектуальнага патэнцыялу і чалавечага капіталу. Вы паспяхова ствараеце новыя навучальныя праграмы, асвойваеце новыя перадавыя методыкі навучання і рэалізуеце навуковыя праекты. Мы можам гэтым ганарыцца», — адзначыў Раман Галоўчанка.

Таксама высокіх узнагарод удастоены работнікі прамысловага комплексу, культуры, сацыяльнай сферы і аховы здароўя.

«Дарагія сябры, сёння мы ўшаноўваем вас. Дзякуй за добрасумленнае стаўленне да працы, прафесіяналізм, ініцыятыву. Жадаю вам, вашым сем’ям, вашым калектывам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і выказваю ўдзячнасць за самаадданую, стваральную працу на карысць нашай Радзімы», — рэзюмаваў прэм’ер-міністр.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.