Вы тут

Сёлета ў Падзвінні абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі пройдзе ў Шуміліне


Сёлета ў Падзвінні абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі пройдзе ў Шуміліне. Па сутнасці, гэта прыгарад Віцебска, да якога ўсяго прыкладна сорак кіламетраў.


Штаб па падрыхтоўцы да «Дажынак-2021» узначальвае старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў. Кіраўнік абласнога парламента заклікае дэпутатаў розных узроўняў актывізаваць удзел у падрыхтоўцы да свята. І было зроблена нямала, каб вывучыць пажаданні жыхароў раёна наконт таго, якія горадабудаўнічыя змены неабходныя ім. Заўсёды трэба выслухваць меркаванні людзей, улічваць заўвагі, калі яны аргументаваныя. А поспех у рэалізацыі вялікіх праектаў — у зладжанасці каманднай работы, упэўнены дэпутат.

Гарадскі пасёлак прыгажэе літаральна з кожным днём. Мясцовыя жыхары ўдзячныя ўладзе за ўвагу да іх населенага пункта. І гэта не проста прыгожыя словы. Людзі разумеюць, што перамены — не дзеля справаздачы, а ўсё робіцца на дзесяцігоддзі.

Тутэйшыя старажылы не памятаюць, каб калісьці раней так маштабна (адразу ў дзясятках месцаў з раніцы да ночы) працавалі сотні будаўнікоў, азеляняльніка, сувязістаў і гэтак далей.

Да «Дажынак» каля стапяцідзесяці аб'ектаў — у райцэнтры і глыбінцы — капітальна рамантуецца, атрымлівае больш прывабны выгляд; будуюцца новыя.

Усяго для таго, каб сталіца «Дажынак» выглядала годна, плануецца скарыстаць каля 28 мільёнаў рублёў. Гэтыя вялікія грошы — з абласнога (18 мільёнаў) і раённага бюджэтаў, а таксама сродкі прадпрыемстваў і арганізацый раёна, плюс заробленыя жыхарамі рэгіёна падчас суботніка. А рэспубліканскія субсідыі накіроўваюць на рамонт дарожнага пакрыцця вуліц, што з'яўляюцца часткай рэспубліканскіх і мясцовых трас.

Толькі на тое, каб Шуміліна стаў «кветкавым горадам» (з прыгожым азеляненнем, клумбамі-карцінкамі, скульптурамі), вылучана больш за 61,5 тысячы рублёў.

Старшыня Шумілінскага райвыканкама Віктар Гутараў канстатуе, што робіцца ўсё магчымае, каб рэалізаваць задуманае поўнасцю, своечасова і якасна.

Сярод буйных аб'ектаў, якія атрымаюць другое жыццё, — шумілінскі стадыён. Каля пяцідзесяці гадоў там не праводзілі вялікіх будаўнічых работ.
А да «Дажынак» ён стане адным з найлепшых у Віцебскай вобласці, на ім можна будзе праводзіць нават рэспубліканскія спаборніцтвы. Адначасова за гульнёй футбалістаў на полі з новым пакрыццём змогуць назіраць дзвесце гледачоў. Абнавілі хакейную пляцоўку, абсталявалі пляцоўкі для заняткаў на трэнажорах, для варкаўта. Мадэрнізавалі бібліятэку, паліклініку, раённы Цэнтр культуры і гэтак далей.

Наогул, робіцца многае, каб у школах Шуміліна ўмовы былі не горшыя, чым у абласным цэнтры. Адметна, што каля пятнаццаці жылых дамоў і пад дваццаць двароў капітальна рамантуецца.

Наступныя «Дажынкі» пройдуць у Глыбокім, а потым сталіцай свята стане Шаркаўшчына.

Старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў упэўнены, што падрыхтоўка да фестывалю працаўнікоў вёскі спрыяе станоўчым зменам у раёнах, паралельна мясцовыя работнікі сельскай гаспадаркі павышаюць вытворчыя паказчыкі. Зразумела, сорамна станавіцца гаспадарамі свята, калі аграпрамысловы комплекс не на вышыні. Дарэчы, сёлета на Шуміліншчыне ўраджай збяруць большы, чым летась.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Прэв’ю: pixabay.com

Загаловак у газеце: «Дажынкі» пройдуць, а прыгажосць застанецца

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.