Вы тут

Беларусь — міралюбівая краіна


Аляксандр ХРАМЫ, дырэктар Нацыяльнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь:

— У кантэксце «Вялікай размовы з Прэзідэнтам» хачу адзначыць, што для нас, музейшчыкаў, вельмі важна ў сферы культуры ў Год народнага адзінства гэтае адзінства падкрэсліць. Таму ў верасні мы адкрываем выстаўку пад назвай «Ты з Заходняй, я з Усходняй роднай Беларусі», якраз прысвечаную і Дню народнага адзінства, і Году народнага адзінства. Мы збіраемся паказаць памкненні беларусаў да таго, каб нацыя жыла ў адной краіне, дзе забяспечваліся б усе свабоды і магчымасці для развіцця, у тым ліку і людзям іншых нацыянальнасцей, дзе ўтульна пражывалі б прадстаўнікі розных веравызнанняў.


Акрамя таго, у Год народнага адзінства для нас важна развіваць міжнародныя стасункі, каб паказаць, што Беларусь — міралюбівая краіна, што нашы культурныя каштоўнасці вельмі глыбокія і нам ёсць чым ганарыцца. Мы збіраемся прадставіць гэта ў розных краінах, гатовых нас прыняць. Так, у верасні пройдуць Дні культуры Беларусі ў Казахстане — Нацыянальны гістарычны музей вязе туды частку сваёй выстаўкі. Плануем і стасункі з Расійскай Федэрацыяй, і з краінамі Блізкага Усходу — нам ёсць што паказаць. Больш за тое, імкнёмся да таго, каб і ў нас рэалізоўваліся цікавыя міжнародныя праекты.

Музей працуе і над паляпшэннем экспазіцыйных плошчаў, і над стварэннем новых праектаў, якія адлюстроўваюць нашу самабытнасць, глыбіню нашай гісторыі і культуры, паказваюць шматпакутны лёс беларускага народа ў барацьбе за незалежнасць. Гэта і ёсць асноўныя нашы мэты. У годзе, прысвечаным круглай даце з пачатку Вялікай Айчыннай вайны, мы стварылі некалькі прэзентацыйных ролікаў, дзе паказаны ўсе жудасці ваенных падзей, а таксама памкненні беларусаў да мірнага суіснавання са сваімі суседзямі і прадстаўнікамі іншых нацыянальнасцей, з якімі мы стагоддзямі пражываем на адной зямлі.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».