Вы тут

Зрабіць адпаведныя высновы


Мікалай ЧАРГІНЕЦ, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі:

— Пасля прагляду «Вялікай размовы з Прэзідэнтам» адзначыў для сябе тое, у якой добрай фізічнай форме наш Прэзідэнт. Вельмі складана выдатна трымацца на працягу размовы, якая доўжыцца 8 гадзін запар, але Аляксандру Рыгоравічу гэта ўдалося.


Звярну ўвагу на яго жаданне супрацоўнічаць з любымі дзяржавамі на роўных умовах, што і агучыў Прэзідэнт. Галоўнае, каб была павага адно да аднаго і не было таго ціску, які, на жаль, назіраецца апошнім часам. Разважаючы пра суседнія краіны, у прыватнасці пра Украіну, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь заўсёды адкрыта да сяброўства з брацкімі народамі, але для гэтага неабходна добрая воля кіраўніка той ці іншай дзяржавы. Натуральна, была падкрэслена непахіснасць стасункаў з Расійскай Федэрацыяй.

А яшчэ важна тое, што Прэзідэнт паказаў: мы вельмі клапоцімся пра захаванне экалогіі. Гаворка ў тым ліку і пра Беларускую атамную станцыю. Мы гатовы пры любых умовах гарантаваць бяспеку яе дзейнасці. Гэта асабліва важна ў ракурсе прэтэнзій краін-суседзяў.

Адзінае, аб чым я шкадую, што на такія сустрэчы не запрашаюць пісьменнікаў. Ім ёсць што сказаць, бо разважаюць не толькі аб праблемах творчасці, але і эканомікі, міру, узаемаадносін паміж людзьмі…

Самае ж галоўнае, што яны здольны ўлавіць настрой насельніцтва і зрабіць уклад ва ўмацаванне краіны, абараняць яе інтарэсы за мяжой. Наша суполка падпісала пагадненні з пісьменніцкімі арганізацыямі з 39 краін. Зыходзячы са шчырай «Вялікай размовы з Прэзідэнтам», мы зробім адпаведныя высновы для таго, каб умацаваць стан краіны ў сферы культуры і літаратуры, падтрымліваць стасункі з тымі, хто хоча сябраваць з Беларуссю.

Дарэчы, з задавальненнем адзначыў, што Кіраўнік дзяржавы заклапочаны праблемамі адукацыі, у прыватнасці, тым, чым і Саюз пісьменнікаў апошнія чатыры гады, — школьнымі падручнікамі. Гэты факт прымушае Міністэрства адукацыі і Саюз пісьменнікаў сумесна заняцца пытаннямі падрыхтоўкі школьных дапаможнікаў, прынамсі, у сферы беларускай і рускай літаратуры.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.