Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Магчыма, лёс будзе выпрабоўваць вас на трываласць, аднак вы пераадолееце перашкоды, калі будзеце верыць у сябе і не станеце звяртаць увагі на плёткі і чуткі. Не варта баяцца перамен, паспрабуйце адмовіцца ад коснасці старых уяўленняў. У канцы тыдня, апынуўшыся перад адказным выбарам, праявіце стрыманасць і карэктнасць.


Фота: pixabay.com

ЦЯЛЕЦ. Добры час для завяршэння важных спраў і аналізу сітуацыі. Будзьце ўпэўненыя ў сваіх сілах і магчымасцях. Імправізуйце, не дзейнічайце па шаблоне. Лепш пайсці на кампраміс у спрэчных момантах, чым страціць давер і дружбу. На рабоце пазбягайце няёмкіх сітуацый і праявіце вытрымку.


БЛІЗНЯТЫ. Ваш графік работы аптымізуюць менавіта так, як вам хацелася. Цяпер наогул час ажыццяўлення вашых жаданняў. Удачу абяцаюць прынесці новыя ідэі і кантакты. У асабістым жыцці зоркі абяцаюць сур'ёзныя перамены. І зноў жа якраз тыя, якія вы даўно чакалі.


РАК. На гэтым тыдні не засмучайцеся з-за дробязяў: аптымізм дазволіць змяняць сітуацыю ў патрэбным для вас кірунку. Не трэба забываць, што самы просты варыянт — не заўсёды самы лепшы. У канцы тыдня вы паспяхова здасце любы экзамен і атрымаеце выгадную прапанову па рабоце.


ЛЕЎ. Асноўны час паглыне работа. Важна паставіць перад сабой выразную мэту і прытрымлівацца яе, а не распыляцца па дробязях. У канцы тыдня варта арганізаваць сустрэчу сяброў і забыцца на праблемы і справы. У выхадныя добра было б пазбавіцца ад чагосьці старога і непатрэбнага — няхай гэта будуць рэчы або адносіны.


ДЗЕВА. Аптымізм дапаможа вам перажыць складаны пачатак тыдня. Ад начальства лепш трымацца далей, бо яму не заўсёды падабаецца ваша ініцыятыўнасць. Часам варта прадэманстраваць руплівасць. Сітуацыя ў канцы тыдня будзе падштурхоўваць да самастойнай дзейнасці або да пошуку новай работы.


ШАЛІ. Работа не запатрабуе ад вас залішняга напружання, з'явіцца магчымасць часцей бываць дома. На гэтым тыдні зможаце пераканацца ў адданасці тых, каго вы любіце. У сераду планы могуць змяніцца пад уплывам знешніх абставін. У выхадныя ад вашага настрою будзе залежаць настрой навакольных. Паспрабуйце змякчыць канфлікт, не давайце яму разрасціся.


СКАРПІЁН. Вашы справы пойдуць значна больш паспяхова, калі для рэалізацыі сваіх планаў заручыцеся падтрымкай каханага чалавека. У сярэдзіне тыдня вас чакаюць удалае вырашэнне складаных пытанняў, прыбытак і выгадныя прапановы. З уласцівай вам упартасцю і працавітасцю зможаце дасягнуць вялікіх вяршынь.


СТРАЛЕЦ. Паспрабуйце не адкладваць важныя справы, за вас іх ніхто не скончыць. З калегамі праяўляйце дыпламатычнасць і ў той жа час паслядоўнасць, адстойваючы свае погляды. Не адмаўляйцеся ад камандзіровак і падарожжаў. Праверце надзейнасць новых партнёраў, перш чым пачынаць сумесную дзейнасць.


КАЗЯРОГ. Не бойцеся змарнаваць час. Паездкі, сустрэчы, новыя ўражанні — гэта лепш, чым аднастайнасць і нуда. На рабоце паспрабуйце быць больш стрыманыя, не варта даваць нагоду для плётак. Падарожжа, якое пачнецца ў пятніцу, можа апынуцца на рэдкасць удалым. Так што адпраўляйцеся ў адпачынак, калі вы там яшчэ не былі.


ВАДАЛІЎ. Асцерагайцеся занадта прывабных прапаноў і ліслівых прамоў — вы рызыкуеце стаць ахвярай падману і маніпуляцый. Не ўзвальвайце на сябе празмерны груз клопатаў і спраў. Варта звяртаць увагу на дробязі. Інтуіцыя — цяпер добры дарадца. У выхадныя не сядзіце дома.


РЫБЫ. На гэтым тыдні вы атрымаеце шанц яскрава праявіць свае здольнасці, паказаўшы сябе з лепшага боку. Але не забывайце адзначаць і поспехі іншых. Хваліць трэба не толькі сябе. На рабоце важнае ўменне працаваць у камандзе. У выхадныя адпачніце, забудзьцеся пра свае праблемы і сумныя думкі.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.