Вы тут

Сумяшчэнне экзаменаў, мэтавая падрыхтоўка для ўсіх….​Якія змены чакаюць адукацыю


Напярэдадні рэспубліканскага педсавета з удзелам кіраўніка дзяржавы прэм'ер-міністр Беларусі Раман ГАЛОЎЧАНКА правёў у БДПУ нараду па пытаннях адукацыі, на якой прысутнічалі прадстаўнікі сферы адукацыі, грамадскіх арганізацый і бацькі навучэнцаў. Пра гэта паведаміла прэс-служба ўрада.


Фота: myuniver.org

На нарадзе, у прыватнасці, разглядаліся прапановы, якія датычацца змены фармату ўступнай кампаніі, увядзення нацыянальнага экзамену для выпускнікоў сярэдняй школы, унутранага ўступнага іспыту па профільнай дысцыпліне ва ўстановах вышэйшай адукацыі, удасканалення адбору найбольш падрыхтаваных абітурыентаў для навучання ў ВНУ.

«Сумяшчэнне выпускных экзаменаў па матэматыцы, рускай ці беларускай мовах і цэнтралізаванага тэсціравання па гэтых прадметах дазволіць паменшыць нагрузку на навучэнцаў XІ класаў, павысіць аб'ектыўнасць ацэнкі ведаў вучняў, узмацніць кантроль за вынікамі вучэбнай дзейнасці выпускнікоў», — адзначыў у сваім выступленні міністр адукацыі Ігар КАРПЕНКА.

Прапануецца таксама захаваць тэсціраванне як асноўную форму правядзення ўступных выпрабаванняў у ВНУ. У той жа час не выключаецца ўнутраны экзамен па профільным прадмеце ў ВНУ пры паступленні на асобныя спецыяльнасці (творчыя, сельскагаспадарчыя, педагагічныя і іншыя), а таксама такі экзамен можа быць уведзены дадаткова для абітурыентаў, што паступаюць на спецыяльнасці на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі.

Як падкрэсліў Ігар Карпенка, дадзены падыход цалкам апраўданы, паколькі тэсціраванне з'яўляецца найбольш аб'ектыўным і непрадузятым спосабам ацэнкі ведаў абітурыентаў і цалкам выключае карупцыйны фактар. Пры гэтым захаванне ўнутранага экзамену мэтазгоднае з улікам таго, што ацэньванне ведаў пры тэсціраванні носіць абязлічаны характар ??і не дазваляе выявіць індывідуальныя здольнасці абітурыентаў, неабходныя ім пры навучанні па асобных спецыяльнасцях, такіх як журналістыка, архітэктура, педагогіка, творчасць, дызайн і іншых.

Акрамя таго, уносяцца прапановы аб правядзенні ўнутрыўніверсітэцкіх алімпіяд і залічэнні іх пераможцаў без уступных іспытаў у ВНУ.

Сярод ключавых новаўвядзенняў у новай рэдакцыі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, прапанаваных Міністэрствам адукацыі, — увядзенне дыстанцыйнага навучання як самастойнай формы атрымання адукацыі, устанаўленне прынцыпу абавязковасці атрымання агульнай сярэдняй адукацыі, прадастаўленне магчымасці мэтавай падрыхтоўкі кадраў для арганізацый, размешчаных у населеных пунктах незалежна ад колькасці жыхароў (раней «мэтавікаў» можна было рыхтаваць толькі для населеных пунктаў з колькасцю насельніцтва не больш за 20 тысяч чалавек), надаванне статусу маладога спецыяліста выпускнікам, якія атрымалі адукацыю на ўмовах аплаты і выказалі жаданне атрымаць размеркаванне на першае рабочае месца.

«Увядзенне апошняй нормы створыць роўныя магчымасці для тых, хто навучаўся за кошт сродкаў бюджэту і на ўмовах аплаты. Гэта гарантаванае рабочае месца на час адпрацоўкі па размеркаванні, грашовая кампенсацыя ў сувязі з пераездам на месца работы, аднаразовая дапамога ў памеры акладу пры працаўладкаванні на першае рабочае месца, штомесячныя выплаты маладому спецыялісту на працягу тэрміну абавязковай работы па размеркаванні да 30 працэнтаў ад акладу, а для выпускнікоў з кола адоранай і таленавітай моладзі — да 50 працэнтаў. З іншага боку, дзяржава таксама атрымае пэўны эфект. Гэта будзе садзейнічаць зніжэнню беспрацоўя сярод моладзі і замацаванню маладых кадраў на рабочым месцы», — рэзюмаваў Ігар Карпенка

«Прапановы Міністэрства адукацыі неаднаразова разглядаліся ва ўрадзе, на пасяджэнні рэспубліканскага савета рэктараў, нарадах з удзелам рознага кола зацікаўленых. Таксама ў чэрвені гэтага года прайшлі парламенцкія слуханні на тэму «Нацыянальная сістэма адукацыі: стан, заканадаўчае рэгуляванне, шляхі ўдасканалення». Такім чынам, выпрацаваныя падыходы да ўдасканалення сістэмы адукацыі ўжо дастаткова вывераныя, комплексна прапрацаваны і падтрыманы не толькі педагагічнай супольнасцю, але і шырокім колам грамадскасці», — падкрэсліў кіраўнік урада.

Раман Галоўчанка адзначыў, што калі на рэспубліканскім педсавеце Прэзідэнтам будуць падтрыманы прапановы па ўдасканаленні сістэмы адукацыі, то ўсе змяненні ўвойдуць у сілу да 1 верасня 2022 года.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.